Бялыніцкая даўніна, № 3 (19) 2008

Бялыніцкая даўніна

краязнаўчы альманах (дадатак да газэты Паходня)

№ 3 (19) 2008

Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Дата выхаду: 2008-03

Рэдактар: Вырвіч Барыс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Бялыніцкі раён у 1918 годзе. 16 лютага 1918 г. Германія паведаміла Савецкай Расіі, што скончыўся тэрмін перамір’я і “пачынаецца зноў стан вайны”. 18 лютага Германія аднавіла ваенныя дзеянні. 10-я нямецкая армія рухалася ў напрамку Мінск - Смаленск - Масква. На цэнтральным напрамку супраць германскай арміі змагаўся Магілёўскі рэвалюцыйны атрад, у якім было нямала мясцовых сялян, 2-я рэвалюцыйная армія пад камандаваннем Р. I. Берзіна. Але наступленне нямецкіх войск спынілі толькі на лініі Орша - Магілёў - Гомель. Такім чынам, уся тэрыторыя, якая пазней увайшла ў склад Бялыніцкага раёна, у канцы лютага 1918 г. была занятая часцямі 10-й нямецкай арміі і паводле Брэсцкага міру, які быў заключаны 3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, апынулася пад нямецкай акупацыяй. Як сведчылі ўмовы мірнага дагавора, Германскі ўрад, як, дарэчы, і ўрад Савецкай Расіі, не прынялі пад увагу інтарэсы беларусаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Бялыніцкая даўніна

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле