Бялыніцкая даўніна, № 1 (17) 2008

Бялыніцкая даўніна

краязнаўчы альманах (дадатак да газэты Паходня)

№ 1 (17) 2008

Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Дата выхаду: 2008-01

Рэдактар: Вырвіч Барыс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Бялыніцкі абраз Маці Божай. Бялыніцкі абраз Маці Божай - адна з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі. Вядомы з 1623 г, знаходзіўся ў Бялыніцкім Кляштары крамелітаў. Паводле іканаграфіі - Адзігітрыя з дзіцём на левай руцэ і скіпетрам у правай. Згодна з паданнем, твары Марыі і Ісуса былі намаляваны анёлам. Існавала версія пра паходжанне абраза з Куцеінскага манастыра. У 1635 г. шату на абраз падаравў К. Завіша. Абраз набыў славу ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 -1667 гг, калі знаходзіўся ў Ляхавіцкім замку і, як лічылі сучаснікі, дапамог вытрымаць аблогу расейскіх войск I. А. Хаванскага. Дакладна невядома, калі абраз вярнуўся ў Бялынічы, але з канца 17 стагоддзя тут фіксаваліся цудоўныя вылячэнні і выратаванні з яго дапамогай. У 1761 годзе адбылося ўрачыстае ўвянчанне абраза каронамі, асвячонымі ў Рыме (на сродкі Агінскіх і Сапегаў). У 2-й палове 18 - 19 стагоддзяў абраз карыстўся вялікай пашанай у хрысціян розных канфесій, асабліва ва ўсходняй Беларусі; копіі з яго вядомы і ў іншых рэгіёнах. Ініцыятарамі яго культу былі кармеліты.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Бялыніцкая даўніна

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле