Бялыніцкая даўніна, № 2 (16) 2007

Бялыніцкая даўніна

краязнаўчы альманах (дадатак да газэты Паходня)

№ 2 (16) 2007

Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Дата выхаду: 2007-12

Рэдактар: Вырвіч Барыс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Бялыніцкая зямля ў сярэднія вякі. На мяжы 13 - 14 стагоддзяў Бялыніцкая зямля поруч з іншымі беларускімі тэрыторыямі ўвайшла ў склад магутнейшай дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага. У 15 стагоддзі цэнтральная і ўсходняя часткі сучаснай тэрыторыі раёна адносіліся да воласці, цэнтрам якой быў замак Цяцерын. Тэрыторыя воласці прасціралася на поўдзень паабапал Друці праз увесь цяперашні Бялыніцкі раён. Цяцерынская воласць належыла князю Сямёну - Лугвену Альгердавічу, галоўнай вотчынай якога было Мсціслаўскае княства. Паблізу Мсціслава князь заснаваў праваслаўны Анупрыеўскі манастыр, - якому і ахвяраваў “даніну мядовую цяцерынскую”. Гэтае прынашэнне ўзгадваецца і ў больш познім дакуменце, які датуецца 1468 годам, калі ўнук Сямёна князь Іван Юр’евіч Мсціслаўскі пацвердзіў манастыру папярэднія прывілеі бацькі і дзеда. У гэтым дакуменце прыгадваецца шэраг сялянскіх павіннасцяў у сяле Галоўчын на карысць Анупрыеўскага манастыра.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Бялыніцкая даўніна

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле