Месца выхаду: Гародня-Wrocław
Дата выхаду: 2008
Мастацкі рэдактар: Радс Юлія, Салей Аляксей
Выдавец: Гарадзенскі Pyx За Свабоду, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego
Выдавецкая сэрыя: Гарадзенская бібліятэка
Выдавецтва/ друкарня: Wrocławska Drukarnia Naukowa PAN im. S. Kulczyńskiego Sp. z o.o.
Памеры: 412с.
ISSN: 978-83-89185-73-0
Copyright © 2008 by Гарадзенскі Pyx За Свабоду, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, Іна Карпюк
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3171]; EEDC — [1218]
Разьвітаньне з ілюзіямі, кніга твораў Аляксея Карпюка у сэрыі Гарадзенская бібліятэка. Асаблівая каштоўнасьць выданьня ў тым, што тут друкуецца твор гарадзенскага пісьменьніка, які быў скончаныя яшчэ пры яго жыцьці, але так і не пабачыў сьвет. Нават пасьля сьмерці Аляксея Карпюка ў 1992 годзе, рукапісы яго твораў гэтак і не былі надрукаваныя ў дзяржаўным выдавецтве, куды іх пасьля сьмерці перадала ўдава пісьменьніка. Час быў ужо ня той, да ўлады і ў пашану вярталіся тыя, хто ўсё жыцьцё цкаваў і зьнішчаў маральна сумленнага змарага і чалавека. У 1995 годзе рукапісы “Разьвітаньня з ілюзіямі” было вернутае дзяржвыдавецтвам без тлумачэньня прычынаў. Аднак дзякуючы сэрыі Гарадзенская бібліятэка зборнік твораў Аляксея Карпюка пабачыў сьвет у 2008 годзе. Кіраўнік гарадзенскага абласнога аддзяленьня саюзу пісьменьнікаў Беларусі, Аляксей Карпюк, разам са сваім сябрам Васілём Быкавым працягвалі змаганьне за праўду без прыгожых дамалёвак і пафасных фразаў. Менавіта гэта і закідалі “здрадніку і антысаветчыку” Карпюку. Прыродная беларускасьць Карпюка спрычынілася да таго што ў часу Перабудовы, ён быў у шэрагу беларускіх адраджэнцаў, якія прагнулі годнай і незалежнай Беларусі. (З.К.)
Беларускія аўтары: Карпюк Аляксей
Выдаўцы і выдавецтвы: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego
Выдавецкія сэрыі: Гарадзенская бібліятэка
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC | Прыватны кнігазбор