Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2009-01-15
Рэдактар: Дзюба Уладзімір
Выдавец: Беларуская асацыяцыя журналістаў
Copyright © 2000-2009 by Беларуская асацыяцыя журналістаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Жанна Літвіна атрымала прэмію Фонда Эберта. 12 снежня ў Берліне адбылося ўручэнне прэміі Фонда імя Ф. Эберта старшыні ГА «БАЖ» Жанне Літвіной. Цырымоніі папярэднічала прэс-канферэнцыя для нямецкіх журналістаў, якая праходзіла ў будынку Фонда Эберта. Сустрэча доўжылася каля гадзіны, пасля чаго распачалася тэматычная дыскусія з удзелам Жанны Літвіной, старшыні Фонда імя Ф. Эберта Анке Фукс і іншых прадстаўнікоў арганізацыі, дзейнага і былых амбасадараў АБСЕ ў Беларусі, прадстаўнікоў шэрагу міжнародных праваабарончых аб’яднанняў. Дыскусію вёў кіраўнік рэгіянальнага прадстаўніцтва Фонда Эберта ва Украіне і Беларусі Штэфан Хробат. «Я расцэньваю гэтую ўзнагароду як падтрымку незалежнай журналістыкі Беларусі, — падкрэсліла Жанна Літвіна, выступаючы пасля ўручэння. — Прэмія сведчыць пра тое, што мы не адзінокія ў абароне правоў беларускіх грамадзян на атрыманне аб’ектыўнай, сумленнай інфармацыі… Гэта знак таго, што, наладжваючы дыялог, еўрапейскія інстытуты не збіраюцца ахвяраваць такімі каштоўнасцямі, як правы чалавека».
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Абажур