Віцебскі сшытак, 2/1996

Віцебскі сшытак

гістарычны навукова-папулярны часопіс

2/1996

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 1996

Рэдактар: Хмяльніцкая Людміла

Мастацкі рэдактар: Вярэнін Андрэй

Выдавец: Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Віцебскае абласное краязнаўчае аб'яднанне

Памеры: 136с., 30см

Copyright © 1996 by Віцебскі сшытак

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [303]; EEDC — [3725]

Сярод міфаў, якія надта спадабаліся русацэнтрычным гісторыкам пры фальсіфікацыі гісторыі Беларусі, адно з цэнтральных месцаў займае міф вакол узнікнення і ролі грэка-каталіцкай царкоўнай уніі на Беларусі ў 1596-1839 гг. Царкоўная унія ўзнікла на Беларусі адначасова з Украінаю. У частцы апошняй, што трапіла пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у склад Аўстрыі, яна захавалася дзякуючы спрыяльным умовам, пакуль Сталін не скасаваў яе там у 1946 годзе. Афіцыйна яна адноўлена пасля дэмакратычных перамен на Украіне некалькі год таму назад. Прыхільнікі міфалагізацыі гэтага сюжэту зыходзілі з пэўных метадалагічных пазіцый. Яны бралі які-небудзь адзін, загадзя падрыхтаваны тэзіс. Увесь фактычны матэрыял яны кампанавалі так, каб, па меншай меры знешне, давесці яе ісціннасць. Навуковыя высновы такіх даследаванняў не выплывалі з усебаковага аналізу фактычнага матэрыялу. Яны даводзіліся толькі як наперад зададзеныя. (В. Грыцкевіч, Міф пра унію, фрагмэнт)

Каталёг: BTH | EEDC

Пэрыёдыка: Віцебскі сшытак

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)