Месца выхаду: Мюнхэн
Дата выхаду: 1952-09
Рэдактар: Жытко Я.
Выдавец: Беларускі Антыбальшавіцкі Фронт
Памеры: 40с., 25см
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [370]
Пад гэткім загалоўкам паявіўся ў канадзкім «Беларускім Эмігранце» дыскусыйны артыкул Сп. Залешчаніна. Тэма, ад даўжэйшага часу, надзвычайна актуальная. Аднак. ня гледзячы на яе важнасьць, няпрыстойныя напады, не па адрасу, украінскай прэсы, з якімі, у асабліва злоснай форме, выступаў і выступае бандэраўскі «Украінский Самостійнік», беларуская грамадзкасьць не прысьвячала гэтай тэме болыпай увагі; а нельга сказаць, што гэтая праблема ня цікавіць нашую эміграцыю. Усё-ж, нашая прэса маўчала амаль да апошняга часу. Гэтая нязвычайная дыскрэцыя вельмі добра сьветчыць аб здысцыплінаванасьці нашых грамадзкіх дзеячоў. Яны, ня хочучы перашкодзіць разьвіцьцю падзеяў, з «стоіцкім» спакоем пераносяць умешваньні розных А. Б. Н-аў у беларускія нутраныя праблемы. (Я. Жытко, Байкот ці супрацоўніцтва з Амэрьіканскім Камітэтам Вызваленьня Народау Расеі?, фрагмэнт)