Месца выхаду: Минск
Дата выхаду: 2005
Рэдактар: Качук Николай
Памеры: 64 с., іл., 27 см
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [507.]
Няпростыя мiжнародныя абставiны патрабавалi ў канцы ХХ стагоддзя стварэння даволi эфектыўнай сiстэмы бяспекi, якая заснавана на палiтычным, эканамiчным i ваенным саюзе з Расiйскай Федэрацыяй. За апошнiя гады закладзена трывалая аснова для рэалiзацыi найважнейшых напрамкаў забеспячэння ваеннай бяспекi Саюзнай дзяржавы, такiх як: - распрацоўка Ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы i сумеснай Праграмы ўзбраення дзяржаў на 2001 - 2005 гады i сумеснага абароннага заказу; - забеспячэнне высокаэфектыўнага функцыянавання рэгiянальнай групоўкi войскаў армiй Беларусi i Расii i правядзенне iнвентарызацыi аб'ектаў ваеннай iнфраструктуры ў яе iнтарэсах; - распрацоўка прапаноў па ўнiфiкацыi заканадаўства Беларусi i Расii ў галiне абароны i сацыяльнай абароны ваеннаслужачых. - Ва Узброеных Сiлах Беларусi паслядоўна i мэтанакiравана ажыццяўляецца комплексная сiстэма мер, накiраваных на паляпшэнне воiнскага выхавання, умацавання аўтарытэту камандзiраў, статутнага парадку i арганiзаванасцi ва ўсiх сферах жыцця i дзейнасцi войскаў.