Месца выхаду: Минск
Дата выхаду: 2006
Рэдактар: Качук Николай
Памеры: 64 с., іл., 27 см
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [774.]
Адразу ж пасля заканчэння вайны палявому ўпраўленню 3-га Беларускага фронта была пастаўлена задача на фарміраванне ўпраўлення Баранавіцкай ваеннай акругі. У ліпені 1945 года з г.Фрыдланда (Усходняя Прусія), дзе ў той час размяшчаўся штаб фронту, у нашу рэспубліку выехала спецыяльная аператыўная група. У яе задачу ўваходзіла вывучэнне тэрыторыі і раёнаў размяшчэння войскаў, наладжванне сувязі з мясцовымі партыйнымі і савецкімі органамі.