Месца выхаду: Минск
Дата выхаду: 2007
Рэдактар: Качук Николай
Памеры: 64 с., іл., 27 см
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [718.]
Увосень 1945 - зімою 1946 гадоў першачарговай задачай кіраўніцтва акругі стала размяшчэнне асабовага складу, арганізацыя нармальнага быту, стварэнне элементарных умоў для баявой вучобы. Нягледзячы на вялізныя намаганні войскаў і дапамогі з боку ўрада, вырашыць гэту задачу аказалася нялёгка. На месцы добраўпарадкаваных ваенных гарадкоў, якімі да вайны славіліся БВА, тырчалі закопчаныя каробкі будынкаў або валяліся кучы бітай цэглы. Ваеннаслужачых тэрміновай службы размяшчалі ў палатках і зямлянках. У першую чаргу рамантаваліся і будаваліся казармы, дамы для афіцэраў, клубы, склады, абсталёўваліся паркі, вучэбныя палі, палігоны і танкадромы.