Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1994
Рэдактар: Лойка Леанід
Выдавец: Камітэт па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памеры: 64 с., іл., 27 см
Copyright © 1994 by Беларуская мінуўшчына
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [185.]
Для разгляду пытаньня сацыяльнай генэалёгіі ідэі самабытнасьці Беларусі, а значыцца, і права беларусаў на дзяржаўную незалежнасьць стаўлю тэзу: гістарычны працэс - гэта сума ўчынкаў людзей, намеры якіх часта былі зусім іншыя, чым вынікі іх учынкаў (суб'ектыўнае і аб'ектыўнае ў гісторыі). На падмацаваньне гэтай тэзы падам ілюстрацыю, усім нам відавочную: намеры і мэты, якія ставілі перад сабой аўтары савецкай перабудовы, былі далёкія ад таго, што атрымалася ў сапраўднасьці, што мы называем аб'ектыўнай гісторыяй. Газэта "Нью-Ерк Тайме" за 21 ліпеня 92 г. падала выказваньне чэхаславацкага прэзыдэнта Вацлава Гавэла. Пакідаючы сваю прэзыдэнцкую пасаду ў выніку распаду Чэха-Славакіі, Гавэл сказаў пра гэты распад: "Я ня думаю, што які-небудзь адзін чалавек мог бы стрымаць тое, што гістарычна неабходна".
Каталёг: BTH
Пэрыёдыка: Беларуская мінуўшчына