Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1995
Рэдактар: Лойка Леанід
Выдавец: Камітэт па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памеры: 64 с., іл., 27 см
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [196.]
Богам вясновай урадлівасці і плоднасці, а таксама нябесным вершнікам лічыўся Ярыла, які «сумяшчаў» функцыі аграрную і вайсковую. Ёсць падставы лічыць, што Ярыпа ўяўляўся ці сынам, ці адной з іпастасяў Перуна. Богам сонца быў Сотвар, які ў розных мясцовасцях мог насіць і іншыя імёны. Багіняй дабрабыту і ўрадлівасці, апякункай сямейнага жыцця ў нашых продкаў была Цёця, якую ўяўлялі мажной высокай жанчынай з жытнім вянком на галаве, з хлебам і іншымі пладамі ўраджаю ў руках. Багіняй вясны, дзявочай прыгажосці і кахання была Лёля (Ляля), яе ўяўлялі ў выглядзе маладой прывабнай дзяўчыны. 3 культам Лёлі звязана распаўсюджаная на Палессі назва бусл'а — «лялека» (згодна з народным павер'ем, бусел прыносіцьдзяцей). Жыжаль, богам зімы, марозу і холаду — Зюзя. Нязгасны святы агонь называўся Зніч (адсюль слова «знічка»). Ранішні і вечаровы заранкі ўвасабляпі адпаведна сёстры Дзянніца і Вечарніца (Вячорка). Са старажытнай міфалогіі вядомы таксама вобраз далёкага першапродка беларусаў — Боя (Бая) з вернымі сабакамі Стаўры і Гаўры.
Каталёг: BTH
Пэрыёдыка: Беларуская мінуўшчына