Беларуская мінуўшчына, 2/1996

Беларуская мінуўшчына

Гісторыка-публіцыстычны ілюстраваны часопіс

2/1996

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1996

Рэдактар: Лойка Леанід

Выдавец: Камітэт па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы

Памеры: 64 с., іл., 27 см

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [219.]

Найвялікшым племем былі крывічы, каторыя жылі па вышнявінах рэк — Заходняй Дзьвіны, Дняпра і Лаваці. Што датычыць назвы «крывічы», то адны вучоныя гавораць, што крывіча так назвалі за тое, што ён быў хітры, крывадушны чалавек. Другія вучоныя вядуць імя «крывічы» ад слова «кроў», тады назву «крывічы» магчыма разумець: «сваякі па крыві», кроўныя. Рас- кіданыя па шырокаму абшару, крывічы сваёю назваю як-бы падкрэсьлівалі сваё сваяцтва. Дрыгвічы расьсялі-ліся паміж Прыпяцьцю і Заходняй Дзьвіною. Сярэдзіна сялібы дрыгвічоў супадае з нашай Меншчынай. Яны жылі пасярод лясоў і балот, дзе шмат было багнін, інакш кажучы, дрыгвы. Адсюль і пашло іх імя. Пасьля іх толькі ў Меншчыне засталося больш як 30 тысяч курганоў-магільнікаў. Радзімічы былі невялікім племем і жылі па абодвух берагох Сожу. Яны прышлі сюды пазьней ад крывічоў і дрыгвічоў з ляскай (польскай) страны. Летапіс гаворыць аб іх так: «Бяста бо два брата в Лясех: Радім, а другі Вятко, і прішедша седоста Радім на Соже, і прозвашася Радімічі, Вятко седе с родом своім по Оце, от него-ж прозвашася Вятічі».

Каталёг: BTH

Пэрыёдыка: Беларуская мінуўшчына

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)