Беларуская мінуўшчына, 3/1996

Беларуская мінуўшчына

Гісторыка-публіцыстычны ілюстраваны часопіс

3/1996

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1996

Рэдактар: Лойка Леанід

Выдавец: Камітэт па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы

Памеры: 80 с.: іл., 27см

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [220.]

Выдатнае месца ў гісторыі Полаччыны здабыў Рагвалодаў прапраўнук Усяслаў. На яго асобе сконцэнтравалася шмат легэндарных і летапісных вестак. Калі іх сабраць, то мы маем такі малюнак асобы Усяслава. Шчыра працаваў князь для паляпшэньня Полацкай тэрыторыі, баронячы яе ад націску суседзяў і нападаючы на суседнія, асабліва Кіеўскую, тэрыторьгі. Ня ведаў ён праз усё сваё доўгае жыцьцё, што такое вольны час і адпачынак. 1 адкуль толькі ўзялося столькі політычнага розуму, хітрасьці й нявычарпанай энергіі і жвавасьці ў гэтага работніка сівой старасьветчьшы? Гэтае пытаньне цікавіла і сучасьнікаў Усяслава. Сучасьнікі яго не маглі яго зразумець і не маглі згадзіцца з тым, што гэта звычайны, просты чалавек, як усе. Ці можа просты чалавек мець такую энергію, моц і жвавасьць? І народ быў перакананы ў тым, што Усяслаў мае ў сабе надзвычайную сілу, што ён чараўнік, што ён, напры- клад, можа рыскаць шэрым ваўком за сотні вёрст. Хадзіла сярод шырокіх мас паданьне, што і радзіўся ён ад чарадзейства; што ад нараджэньня меў ён на галаве чарадзейскую прымету, асаблівы радзімы знак, ад якога і залежала ўся яго цудоўная надзвычайная сіла. Каб ня кідаўся дюдзям у вочы гэты знак, князь-чарадзей заўжды насіў на галаве павязку.

Каталёг: BTH

Пэрыёдыка: Беларуская мінуўшчына

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)