Месца выхаду: Białystok
Дата выхаду: 2007
Выдавец: Orthdruk
Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk
Памеры: 208s., il., 23cm
ISBN: 978-83-89396-24-2
Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Культура
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1882]; MiOKB — [10332]
Артур Гавэл, кіраўнік Музея Вёскі Падляскага акружнога музея ў Беластоку, аб’ехаў усе нават найменшыя вёскі Беласточчыны, фатаграфуючы і апісваючы драўляную архітэктуру, аздобы дамоў і асобных элементаў. Пад- і надваконнікі, аканніцы, шчыты, аздобленыя ажурнай разьбой навугольнікі, веранды і дзьверы. Каваныя клямкі, замкі, сцяжкі – розныя формы і ўзоры аздобаў. На аздобах – раслінныя і жывёльныя матывы. Можна прасачыць дзе ў якіх вёсках працаваў адзін майстра, у якіх мясцінах жыхары аддавалі перавагу геаметрычным ўзорам, а дзе больш скаладаным. Багацце ўсіх гэтых аздобаў, якія, на жаль, знікаюць з краявіду беларускіх вёсак Падляшша, захавана ў форме фотаздымкаў і навуковых апісанняў (скаталагавана) у публікацыі Артура Гаўла “Аздобы драўляных хатаў на Беласточчыне”. (Н.Г.)