Месца выхаду: Warszawa
Дата выхаду: 2000
Рэдактар: Sitchinava Naira
Мастацкі рэдактар: Michałowska Krystyna
Выдавец: Wydawnictwa Szkolne i Pedagogiczne
Выдавецтва/ друкарня: Wydawnictwa Szkolne i Pedagogiczne
Памеры: 100s., il., 30cm
ISBN: 83-02-07788-7
Катэгорыя: Беларуская мова; Мэтадычная літаратура
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [39]; MiOKB — [7546]
У старадаўнія часы, калі яшчэ не склаліся нацыі, мова магла зрабіцца мёртвай мовай, як латынь. Але і тады мовы былі практычна неўміручыя. Тая ж самая латынь не толькі нарадзіла ўсю сям'ю раманаўскіх моў - ад Аргенціны да Румыніі, - не толькі, будучы ўжо мёртвай, цэлымі стагоддзямі была мовай паэзіі і навукі, але і зараз уплывае на нас творамі Катула і Вергілія, Гарацыя і Авідзія, прымушаючы нас смяяцца і плакаць. Што ўжо хадзіць далёка за прыкладам: новая беларуская літаратура пачыналася з пераробкі Вергіліевай "Энеіды", і той жа самы Вергілій вадзіў па пекле заснавальніка новай італьянскай паэзіі, першага паэта новага часу Дантэ. (Ул.Караткевіч)