Беларускі гістарычны часопіс, 5/2004

Беларускі гістарычны часопіс

навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс

5/2004

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2004-05

Рэдактар: Кушнер Васiль

Рэдакцыйная калегія: С. Барыс, У. Бажанаў, П. Брыгадзiн, Я. Важнiк, В. Галубовiч, А. Гужалоўскі, В. Іўчанкаў, М. Касцюк, У. Кошалеў, А. Лакотка, Н. Матусевiч, У. Мiхнюк, А. Слука, М. Сташкевiч, У. Тугай, В. Фядосiк, С. Ходзiн, В. Чаропка, В. Шайкоў, З. Шыбека, А. Яноўскi

Мастацкі рэдактар: Малахаў У.

Выдавец: Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай Акадэмii навук Беларусi, Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Беларускае таварыства «Веды»

Памеры: 80с., 29см

ISSN: 1993-1999

Copyright © 1993-2008 by Беларускі гістарычны часопіс

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [276]

“В лето 6370 (862) и прия власть Рюрик, и раздал мужем своим грады, овому Полотеск...” — так сказана пра прыход на Русь легендарнага Рурыка ў “Аповесці мінулых гадоў”. І першым з гарадоў Русі летапісец Нестар назваў Полацк. Сапраўды, горад, які знаходзіўся на шляху “з варагаў у грэкі” — гэтай жыватворнай артэрыі ўсходнееўрапейскага гандлю, — меў істотнае значэнне на Русі. Валоданне ім давала ключ да багаццяў поўначы і поўдня, а таму за яго не раз ваявалі. Ужо праз тры гады, у 865 г., кіеўскія князі Аскольд і Дзір “ваеваша... Полочань и много зла створиша”. Колькі гэтага “много зла створиша” Полацку заваёўнікі, але так і не сталі яго гаспадарамі. Нібыта воды Дзвіны (Рубона, Дзіны або Віны, як называлі гэтую раку ў старажытнасці) ажыўлялі горад, надавалі яму новыя сілы. Гэта зусім не метафара, бо сапраўды па хвалях Дзвіны плылі ў Полацк купцы, і ад гандлю ён мацнеў, а значыць хацеў быць вольным — самому сабе гаспадаром. Няма чаму дзівіцца, што ў Полацку ў старажытнасці правіла веча, а князь толькі выконваў яго волю. А калі ён не падабаўся вечу, дык яно выганяла князя: “Пазбаўляешся нас”. (В. Чаропка, Полацк, фрагмэнт)

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)