Беларускі гістарычны часопіс, 2/2003

Беларускі гістарычны часопіс

навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс

2/2003

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2003-02

Рэдактар: Кушнер Васiль

Рэдакцыйная калегія: С. Барыс, У. Бажанаў, П. Брыгадзiн, Я. Важнiк, В. Галубовiч, А. Гужалоўскі, В. Іўчанкаў, М. Касцюк, У. Кошалеў, А. Лакотка, Н. Матусевiч, У. Мiхнюк, А. Слука, М. Сташкевiч, У. Тугай, В. Фядосiк, С. Ходзiн, В. Чаропка, В. Шайкоў, З. Шыбека, А. Яноўскi

Мастацкі рэдактар: Драчоў Пятро

Выдавец: Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай Акадэмii навук Беларусi, Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Беларускае таварыства «Веды»

Памеры: 80с., 29см

ISSN: 1993-1999

Copyright © 1993-2008 by Беларускі гістарычны часопіс

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [243]

Сучаснае грамадства вядзе барацьбу з усiмi формамi радыкалiзму, якi здольны дэстабiлiзаваць iснуючую ў свеце грамадска-палiтычную сiстэму. Выклiк, якi кiнулi ЗША i краiны Захаду сваiм глабалiзмам, атрымаў адказ у форме фундаменталiзму з Усходу. Сучасныя радыкалы бяруць на ўзбраенне левыя i правыя iдэалогii, якiя набываюць часам рэлiгiйную афарбоўку. Яшчэ 20—30 гадоў таму нiхто i ўявiць сабе не мог, якую вялiкую ролю будуць адыгрываць у канцы ХХ—пачатку ХХI стст. асобныя рэлiгiйныя кан-фесii. Iсламскi фундаменталiзм, усплёск якога пачаўся пасля iранскай рэвалюцыi 1979 г., наг-лядна прадэманстраваў моцны ўплыў i эфек-тыўнасць рэлiгiйнай iдэалогii ў сучасных палiтычных умовах. Сёння ў краiнах Еўропы, ЗША i Канадзе жыве больш за 15 млн. мусульман, з iх пры-блiзна 6 мiльёнаў у ЗША. З гэтым нельга не лiчыцца. Нядзiўна, што пасля трагiчных падзей 11 верасня 2001 г. урад ЗША аб’явiў вайну фанатыкам-радыкалам, але не iсламу. Боль-шасць амерыканскiх мусульман — гэта добра-прыстойныя грамадзяне, для якiх сацыяльная i палiтычная стабiльнасць Амерыкi з’яўляецца залогам iх дабрабыту. Вераснёвыя падзеi згуртавалi амерыканцаў, што дазволiла адмi-нiстрацыi прэзiдэнта Дж.Буша засяродзiць сваю ўвагу на знешняй пагрозе. I ўсё ж паўстаюць пытаннi: наколькi сёння маналiтная амерыканс-кая нацыя i цi iснуе небяспека iсламскага рады-калiзму ўнутры самой краiны? Для таго каб ад-казаць на iх, неабходна звярнуцца да гiсторыi iсламу ў ЗША i высветлiць, цi iснуюць радыкальны iслам або перадумовы для яго кансалiдацыi. (Н. Кошалева, Iсламск

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)