Publication Place: Мінск
Publication Date: 2003-01
Editor: Кушнер Васiль
Editorial Staff: С. Барыс, У. Бажанаў, П. Брыгадзiн, Я. Важнiк, В. Галубовiч, А. Гужалоўскі, В. Іўчанкаў, М. Касцюк, У. Кошалеў, А. Лакотка, Н. Матусевiч, У. Мiхнюк, А. Слука, М. Сташкевiч, У. Тугай, В. Фядосiк, С. Ходзiн, В. Чаропка, В. Шайкоў, З. Шыбека, А. Яноўскi
Graphics Design: Драчоў Пятро
Publisher: Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай Акадэмii навук Беларусi, Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Беларускае таварыства «Веды»
Sizes: 96с., 29см
ISSN: 1993-1999
Copyright © 1993-2008 by Беларускі гістарычны часопіс
Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [236.]; EEDC — [3666]
У 1992 г. ажыццявілася шматгадовая мара даследчыкаў i настаўнiкаў-гiсторыкаў Беларусi пра стварэнне рэспублiканскага гістарычнага часопiса. Iдэя гэта ўзнiкла яшчэ ў 1950—1960-я гг., аднак тады рэалiзаваць яе не ўдалося, бо курс на пабудову сацыялiзму i камунiзму i стварэнне новай гiстарычнай супольнасцi “савецкi народ” не прадугледжваў глыбокага і аб’ектыўнага вывучэння нацыянальнай гiсторыi i развіцця гiстарычнай адукацыi. Даследавалася i вывучалася ў ВНУ i школах не гiсторыя Беларусi, а гiсторыя БССР i КПБ як частка курсаў гiсторыi СССР i КПСС. Тэмы навуковых даследаванняў, манаграфiй, доктарскiх i кандыдацкiх дысертацый, вучэбныя праграмы, тэксты падручнiкаў зацвярджалiся ў Маскве, а выкананне навуковых i вучэбных планаў i вучэбны працэс кантралявалiся iдэалагiчнымi службамi ЦК КПБ, а на месцах — партыйнымi камiтэтамi. Сёння ўжо дзiўна гучыць — “Гісторыя СССР (ад старажытных часоў да нашых дзён)” або “Гiсторыя БССР (дасавецкi перыяд)”, але тады так называлiся падручнiкi i вучэбныя курсы ў ВНУ i агульнаадукацыйных школах, i гэта ўспрымалася як нармальная з’ява. (В. Кушнер, Гісторыя, скіраваная ў будучыню, фрагмэнт)
Periodicals: Беларускі гістарычны часопіс