Месца выхаду: Нью-Ёрк
Дата выхаду: 1984
Рэдактар: Прускі Мікола
Выдавец: Прускі Мікола
Памеры: 84с., 22см
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [401]; MiOKB — [2982]
УДК: 882.6
Мікола Шчаглоў нарадзіўся 4-га красавіка 1893 году на Смаленшчыне. Маці ягоная (з дому Куліковічаў) рана памерла. У месьце Цьвер жыла ейная сястра, ігуменьня жаночага манастыра. Хлопчык-сірата часта гасьцяваў у свае цёткі-манахіні й любіў там сьпяваць у манастырскім хоры. Аднойчы манастыр наведаў прадстаўнік Маскоўскага Сынадальнага Музычнага Вучылішча, які шукаў на правінцыі здольных да музыкі кандыдатаў. ён пачуў сьпевы хлопчыка й забраў яго з сабою ў Маскву. У гэтым вучылішчы (перайменаваным пазьней у Музычную Акадэмію) малады Шчаглоў і здабыў музычную адукацыю. Ня лішнім будзе тут дадаць, што з вучылішча гэтага выйшла нямала вядомых кампазытараў, дырыжораў і хормайстраў. Сярод іх і два беларускія кампазытары — М. Шчаглоў (Куліковіч) і А. Туранкоў. (А. Калубовіч, Мікола Шчаглоў (Куліковіч), фрагмэнт)
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | MiOKB | Прыватны кнігазбор
Пэрыёдыка: Беларускі Сьвет