Беларускі Сьвет, 7 (36) 1980

Беларускі Сьвет

Byelorussian World

7 (36) 1980

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 1980

Рэдактар: Прускі Мікола

Выдавец: Прускі Мікола

Памеры: 50с., 22см

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [395]

Каманду над ацалелымі паўстанцамі пераняў студэнт Маскоўскага ўнівэрсытэту Кароль Ясевіч, які паходзіў таксама з Ашмяншчыны. 40 чалавек з б. аддзелу Мінэйкі пад провадам А. Снадзкага (пісар Ашмянскага грашовага кіраўніцтва) далучыліся да аддзелу Густава Чаховіча («Астоя»). Дарэчы трэба сказаць, што Ф. Багушэвіч мог быць таксама ў аддзеле Чаховіча, бо гэты аддзел быў у ваколіцах Кушлянаў. Той-жа Снадзкі, будучы ўжо у аддзеле Чаховіча, быў захоплены ў палон пад Соламі (15 км. ад Кушлянаў) ды ў жніўні 1863 г. растраляны ў Ашмянах. Г. Чаховіч паходзіў з маёнтку Паўлінава суседняга Сьвянцянскага павету. Паводля прызнаньняў Снадзкага, у ягоным аддзеле было 200 паўстанцаў. Схопленыя паўстанцы на сьледзтве апавядалі ў сваіх прызнаньнях, што Снадзкі з выгляду быў хударлявым блёндынам гадоў 28, з вялікай барадой, бакенбардамі й вусамі. Калі Чаховіч часова пакідаў аддзел, то накладаў цёмныя акуляры, каб не пазналі яго царскія шпіёны.

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Пэрыёдыка: Беларускі Сьвет

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле