Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2000-04
Рэдактар: Ракіцкі Вячаслаў
Рэдакцыйная калегія: У. Арлоў, Р. Барадулін, Л. Баршчэўскі, В. Вячорка, У. Гілеп, А. Грыцкевіч, А. Ліс, У. Ляхоўскі
Выдавец: Цэнтар Супольнасьць
Памеры: 224с., 20 см
Copyright © 1990-2008 by Спадчына
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [27]; EEDC — [3618]
Гістарычны агляд пачатку дачыненьняў. Камунізм — ад марксавага празь ленінскі ды сталінскі па хрушчоўскі, а ў гэтым дачыненьні таксама й мао-цзэ-дунаўскі, а нат і тытаўскі — заўсёды праклямуе сваю прынцыповую варожасьць да кажнага нацыяналізму, супрацьставячы яму свой "інтэрнацыяналізм". Выводжаны з марксавага лёзунгу "Пралетары ўсіх краёў, злучайцеся!", загалоўнага для ўсіх камуністычных сьцягоў, "інтэрнацыяналізм" гэты найчасьцей і ўдакладняецца азначэньнемпрыметнікам "пралетарскі", тымчасам як нацыяналізм часта, хоць і радзей усё ж, часьцей толькі апошнімі часамі, прыпячатваецца кантраставым прыметнікамазначэньнем "буржуазны". Тактычна, аднак, нацыяналізм можа ня толькі талеравацца, але й падтрымвацца, а практычна нат і ўкараняцца, калі адно гэтага вымагае сама справа камунізму, "справа рэвалюцыі". (Н. Недасек, Камунізм і "беларускі нацыяналізм", фрагмэнт)
Каталёг: BTH | EEDC | Прыватны кнігазбор
Пэрыёдыка: Спадчына