Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 1995-12
Рэдактар: Ракіцкі Вячаслаў
Рэдакцыйная калегія: З. Мікішчанка (адк. сакр.), В. Вячорка, А. Бутэвіч, А. Ваніцкі, М. Ермаловіч, В. Іпатава, М. Касцюк, А. Ліс, А. Лойка, А. Марачкін, В. Чамярыцкі
Мастацкі рэдактар: Крукоўскі У. Я.
Выдавец: Беларускі фонд культуры, Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь
Памеры: 288с., 20 см
ISSN: 0236-1019
Copyright © 1990-2008 by Спадчына
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [189]
Сёлета сьвядомыя беларусы ўсяго сьвету сьвяткуюць вялікую дату ў айчыннай'гісторыі — 75-я ўгодкі Слуцкага паўстаньня. Ад шматлікіх стыхійных антыбальшавіцкіх выступленьняў у пэрыяд замацаваньня бальшавізму ў Беларусі Слуцкае збройнае змаганьне адрозьніваецца сваім выразным нацыянальным зьместам і арганізаванасьцю. У свой час віленскі часопіс «Золак» пісаў: «...факт Слуцкага Паўстаньня ставіць нас, беларусаў, на адну плошчу зь перадавымі народамі СССР (грузінамі, украінЦамі), якія пасьля развалу Расейскае імпэрыі хоць і не змаглі ўтрымаць сваю палітычную незалежнасьць, то ў кожным выпадку вялі за яе ўпартае змаганьне». Праўда, адразу скажам пра гэта, характарызаваць слуцкія падзеі лістапада — сьнежня 1920 году як «паўстаньне» ці «мяцеж» не зусім правільна. Паводле ўсіх канонаў паўстаньне 'есьць масавая адмова падпарадкоўвацца органам існуючай улады і законам, што дзейнічаюць на тэрыторыі дзяржавы; замах на зьмену дзяржаўнага ладу. (Слуцкі фронт збройнага змаганьня за незалежную Беларусь, Новыя крыніцы, фрагмэнт)