Publication Place: Менск
Publication Date: 1995-09
Editorial Staff: К. Тарасаў (нам. гал. рэд), З. Мікішчанка (адк. сакр.), В. Вячорка, В. Ракіцкі, А. Бутэвіч, А. Ваніцкі, М. Ермаловіч, В. Іпатава, М. Касцюк, А. Ліс, А. Лойка, А. Марачкін, Б. Сачанка, В. Чамярыцкі
Graphics Design: Крукоўскі У. Я.
Publisher: Беларускі фонд культуры, Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь
Sizes: 288с., 20 см
ISSN: 0236-1019
Copyright © 1990-2008 by Спадчына
Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [187.]; EEDC — [3867]
Асоба Мікалая Радзівіла Чорнага (1515—1565) — слыннага палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, асветніка ды патрыёта сваёй Радзімы, прыцягвае апошнім часам увагу многіх беларускіх даследнікаў — гісторыкаў і тэолагаў, філосафаў і мастацтвазнаўцаў. Гэта й не дзіўна: шырокі спектр дзейнасці гэтага чалавека вымагае адэкватнага і рознабаковага яе асэнсавання. Спробай такога асвятлення шляху Радзівіла Чорнага — чалавека, палітыка, мецэната — сталі сёлетнія лютаўскія чытанні, прысвечаныя 480-м угодкам з дня яго нараджэння. Матэрыялы той канферэнцыі, вельмі розныя па сваёй праблематыцы і навуковых падыходах, думаю, часткова ўжо дайшлі да чытача праз перыядычныя выданні. Гэтыя нататкі, зробленыя намі паводле даклада на згаданай канферэнцыі, тычацца параўнальна мала вядомай галіны дзейнасці Мікалая Радзівіла Чорнага, звязанай з музычным мецэнацтвам. (Нашае першае нотнае выданне, фрагмэнт)