Беларуская думка, № 5

Беларуская думка

Грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часапіс

№ 5

Месца выхаду: Нью-Ёрк - Саўт Рывэр

Дата выхаду: 1963

Рэдактар: Кавыль М.

Рэдакцыйная калегія: Кавыль М. і інш.

Выдавец: Беларускае Выдавецкае Таварыства ў ЗША

Выдавецтва/ друкарня: Whiteruthenian Press

Памеры: 32с., іл., 30см

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [381.]

У прыгожы ясны дзень вясновы — Дваццаць пяты дзень сакавіка, — Тоўсты лёд, бы ржавыя аковы, Разарвала бурная рака. Застагналі з енкам горы лёду У струменях вольнае ракі... Зазьвінелі радасьцю народу У блакітных высях жаўрукі. Беларускі люд, што быў закуты, Зрабаваны сілай чужака, — Разарваў свае няволі путы Ў дваццаць пяты дзень сакавіка. Засьвяціла сонца й беларусу... Толькі-б жыць і цешыцца вясной, Ды навокал носьбіты прымусу Зноў вілі нам церневы вянок. Ня судзіў нам лёс... 1 край гаротны Ні вясны, ыі волі ня ўтрымаў. Зноў прышлі к нам хваляю зваротнан Чужакі, няволя і зіма. Цісьне сівер... Ды рака пад лёдам Набірае сілаў да вясны. Не зламана волі і ў народа Скінуць з плеч прымусу кайданы. Верым: прыдзе, вернецца вясновы Дваццаць пяты дзень сакавіка, Зноў няволі нашае аковы Разарве народная рака. (Янка Золак)

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Пэрыёдыка: Беларуская думка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле