Дата выхаду: 2008-12-24
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Copyright © 2008 by Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У Новы Год - з новымі выклікамі. Клопат пра ўратаванне і памнажэнне дабрабыту беларусаў ляжа на плечы… саміх беларусаў. Мая знаёмая са сталічнага завода «Планар ДМ» (дакладнага машынабудавання) нядаўна падала ў суд іск на кіраўніцтва свайго ўжо былога прадпрыемства за тое, што яе звольнілі, нават не выплаціўшы заробак за кастрычнік. Пра неабходную пры фарс-мажорным звальненні супрацоўніка любого прадпрыемства кампенсацыю таксама забыліся. Як патлумачыла жанчына, маці двух малагадовых дзяцей, у такім становішчы апынулая не адна яна – скарацілі амаль усіх работнікаў завода. Сказаць, што ёй цяпер няма за што жыць – значыць, пакрывіць душой. Але пра стабільную і даволі сытную будучыню прыйдзецца забыцца на няпэўны час.
Каталёг: Kamunikat.org