Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1994-03
Рэдактар: Чыгрынаў Іван
Рэдакцыйная калегія: К. Тарасаў, (нам. гал. рэд.), З. Мікішчанка (адк. сакр.), В. Вячорка, В. Ракіцкі, А. Бутэвіч, А. Ваніцкі, М. Ермаловіч, В. Іпатава, М. Касцюк, Г. Каханоўскі, А. Ліс, А. Лойка, А. Марачкін, Б. Сачанка, В. Чамярыцкі
Мастацкі рэдактар: Крукоўскі У. Я.
Памеры: 144с.
ISSN: 0236-1019
Copyright © 1990-2008 by Спадчына
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [144]; EEDC — [3861]
Замак у Міры ўзнагароджаны дыплёмам заслугі Europa Nostra. У студзені 1994 г. агульнаэўрапейская арганізацыя Europa Nostra («Наша Эўропа») супольна зь Міжяародным інстытутам замкаў абвясьціла сьпіс ляўрэатаў узнагароды Europa Nostra за кансэрвацыю і рэстаўрацыю помнікаў у 1993 г. Дыплём Заслугі быў прысуджаны і МІРСКАМУ ЗАМКУ — за зьберажэньне аднаго з найважнейшых помнікаў замкавай архітэктуры ў Беларусі, рэстаўрацыю яго часткі і адпаведную адбудову. МІРСКІ ЗАМАК, разьмешчаны ва ўсходняй частцы Міра, належыць да гістарычнай і культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусі. Замак — крыху няправільны чатырохкутнік абарончых муроў зь пяцьцю вежамі — упершыню згадваецца ў 1531 г. Уласьнікамі няскончанага будынку ў гатычным стылі пасьля Ільлінічаў у 1569 г. сталі Радзівілы. Новыя ўласьнікі ўнесьлі ў праект пэўныя зьмены, дадаўшы збудаваньню рэнэсансавых рысаў.