Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1993-07
Рэдактар: Чыгрынаў Іван
Рэдакцыйная калегія: А. Бутэвіч, Я. Вайтовіч, В. Вячорка, М. Ермаловіч, В. Іпатава, М. Касцюк, Г. Каханоўскі, В. Круталевіч, А. Ліс, А. Лойка, А. Марачкін, В. Ракіцкі, Б. Сачанка, М. Сташкевіч, К. Тарасаў, (нам. гал. рэд.), В. Чамярыцкі, Я. Юхо
Мастацкі рэдактар: Крукоўскі У. Я.
Памеры: 112 с.
ISSN: 0236-1019
Copyright © 1990-2008 by Спадчына
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [336]; EEDC — [3603]
Народнае песеннае творства — фольклёр заўсёды было тым жаралом, адкуль профэсыйная музыка чэрпала матар'ял для свайго творства. Гэта надзвычай удала выказаў наш вялікі родзіч Міхал Глінка, кажучы, што «музыку стварае народ, а мы, композытары, толькі апрацовуем яе». I чым цікавей і паўней творства народу, тым больш яно выкарыстоўваецца профэсыйнымі музыкамі. Перазь Ліста й Брамса сьвет пазнаёміўся, потым палюбіў і захапіўся вугорска-цыганскаю песьняю й скокамі; пераз Грыга стаўся ведамым цудоўны скандынаўскі фольклёр. Ёсьць такі народна-песенны матар'ял, які можна сустрэць у композытараў найразьнейшых краёў. Гэтак стала ўвыйшоў у музычны быт фольклёр усходніх народаў, альбо фольклёр гішпанскі. Калі навет з такога шырокага пагляду падыходзім да нашае тэмы беларускага фольклёру, дык зусім, без усялякае хвальбы, належыць сказаць, што яму ў сэнсе цікавасьці, багацьця й разнастайнасьці — трэба адвесьці адно з найпершых месцаў. Нашая бяда толькі ў тым, што ўсё гэта мала ведаюць ня толькі чужнікі, але й самі Беларусы.
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC | Прыватны кнігазбор
Пэрыёдыка: Спадчына