Месца выхаду: Беласток - Лёндан
Дата выхаду: 2002
Памеры: 709 s., 21 cm
Катэгорыя: Гісторыя
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [661], [662]; MiOKB — [8061], [8062]
Так склаліся гістарычныя абставіны беларускага народа, што ён на сваёй роднай зямлі не заўсёды мог свабодна выказацца, а толькі дзейнічаць у акрэсьленых рамках акупацыйнага рэжыму і прадстаўляць сваю гісторыю з пункту гледжаньня варожай сілы. Таму разглядаючы гісторыю Беларусі трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу на яе суседзяў. У сваіх нарысах зьвяртаю ўвагу і на тыя зьмены і падзеі, якія адбываліся за межамі Беларусі. Гэта паможа нам лепш зразумець тагачасныя палітычныя абставіны, а таксама рэлігійныя непаразуменьні, якія ўводзілі закалот сярод народаў Вялікага княства Літоўскага і ў сваіх паводзінах былі далёкімі ад сапраўднай хрысьціянскай навукі і маралі. Доўгія стагодзьдзі Беларусь прадстаўляла сабою арэну, на якой спатыкаліся, крыжаваліся і ўзаемна змагаліся паміж сабою дзьве хрысьціянскія культуры: усходняя — грэка-візантыйская і заходняя — рымская. А за гэтымі рэлігійнымі плынямі праяўляліся захопніцкія мэты суседзяў Беларусі — палякаў і расейцаў.
Беларускія аўтары: Весялкоўскі Юры
Каталёг: BTH | MiOKB | Прыватны кнігазбор