Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1981
Выдавец: Беларусь
Выдавецтва/ друкарня: Беларусь
Памеры: 234 с., іл., 30 см
Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Культура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [212], [2351]; EEDC — [660]
Сыгнатура: IX.RAM
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. «Усе народы,—пісаў В. Р. Бялінскі,—таму толькі і ўтвараюць сваім жыццём адзін агульны акорд сусветна-гістарычнага жыцця чалавецтва, што кожны з іх уяўляе сабою адметны гук у гэтым акордзе, бо з зусім аднолькавых гукаў не можа выйсці акорд».