Гілевіч Ніл, Як не спыніць узыходу сонца...

Як не спыніць узыходу сонца...

Публіцыстыка

Гілевіч Ніл

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1993

Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны

Выдавецкая сэрыя: Наш вечны зніч

Выдавецтва/ друкарня: Навука і тэхніка

Памеры: 56 с., 21см

ISBN: 5-343-01445-3

Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва

Copyright © 1993 by Гілевіч Н.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [731]; MiOKB — [2965]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Першыя гады пасьля Вялікай Айчыннай вайны працаваў паштальёнам у калгасе. У 1951 годзе скончыў Менскае пэдагагічнае вучылішча. Апошні год навучаньня (1955—1956) спалучаў з працай настаўніка ў адной са школаў Менску. У 1956 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (спэцыяльнасьць: «беларуская і расейская мова і літаратура»), а пасьля асьпірантуру пры ім. Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1954 году. Кандыдат філялягічных навук, прафэсар (у 1963 годзе ў Менску абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Паэзія „Маладняка“»). У 1958—1963 гадах працаваў літаратурным кансультантам газэты «Зьвязда». У 1960—1986 — супрацоўнік катэдры беларускае літаратуры БДУ. У 1980—1989 — першы сакратар праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР. З 1989 — старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Галоўны рэдактар газэты-бюлетэня ТБМ «Наша слова». З чэрвеня 1990 — старшыня пастаяннае Камісіі Вярхоўнага Савету БССР па адукацыі, культуры й захаваньні гістарычнае спадчыны. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1985—1990). У 1990 годзе быў абраны народным дэпутатам БССР. Сябра Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР. Як народны дэпутат БССР і Сябра Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР выступаў супраць пляну закону аб дзьвюхмоўі (аб наданьні расейскай мове статусу дзяржаўнай) А. Р. Лукашэнкі (тады яшчэ таксама народнага дэпутата БССР). Удзельнічаў у апазыцыйных мітынгах.

Беларускія аўтары: Гілевіч Ніл

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле