Кантакты і дыялогі, 9-2002

Кантакты і дыялогі

інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь

9-2002

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2002-09

Рэдактар: Мальдзіс Адам

Рэдакцыйная калегія: С. Гваздзёў, Э. Дубянецкі (нам. гал. рэд.), У. Конан, Н. Іванова, А. Мальдзіс (гал. рэд.), В. Скалабан, Л. Уладыкоўская-Канаплянік, Г. Цыхун

Выдавец: Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі

Памеры: 64с., 21см

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [252]

Набліжаецца 120-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. У сувязі з гэтым я рашыў паглядзець (як гэта раней зрабіў у дачыненні да Янкі Купалы), што ведаюць пра яго на маёй «другой радзіме». Скажу шчыра: атрымалася небагата, паасобныя факты мала звязаны паміж сабой. Але ж яны пераважна невядомы беларускім бібліёграфам. Ды і, сабраныя разам, яны дазваляюць сцвердзіць, што Коласа ў Рэспубліцы Саха (Якуція) ведаюць. Упершыню творы Я. Коласа, напэўна ж, трапілі ў Якуцію разам з газетай «Наша ніва», якую атрымоўвалі тут ссыльныя з беларускага краю. Наступны этап знаёмства, ужо зафіксаваны ў друку, — часы Вялікай Айчыннай вайны. Так, 10 красавіка 1942 г. газета «Полярный большевнк», орган Якуцкага палітаддзела Паўночнага марскога шляху, змясціла матэрыял «Другі Усеславянскі мітынг у Маскве», дзе гаворыцца, што на гэтым форуме выступаў беларускі паэт. Прыведзены яго словы: «Славяне і славянкі! Успомнім у гэты грозны час сваю адказнасць перад нашым пакаленнем, і гора будзе нам і нашым дзецям, калі мы пакінем для іх ланцуп' нямецкай няволі! Да зброі, браты-славяне! На барацьбу за волю, за свае землі, за сваю нацыянальную незалежнасцьі культуру!

Каталёг: BTH

Пэрыёдыка: Кантакты і дыялогі

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)