Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1997-03
Рэдактар: Мальдзіс Адам
Рэдакцыйная калегія: Э. Дубянецкі (нам. гал. рэд.), У. Конан, Н. Іванова, А. Мальдзіс (гал. рэд.), Г. Цыхун, З. Шыбека
Выдавец: Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі
Памеры: 56с., 21см
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [574]
Праблема суадносін і ўзаемадзеяння культуры Беларусі з агульнаеўрапейскай уяўляецца адной з прынцыповых для айчыннай навукі. Складаная і шматаспектная, яна патрабуе для свайго комплекснага даследавання намаганняў прадстаўнікоў розных навуковых спецыялізацый: гісторыкаў, культуролагаў, мастацтвазнаўцаў. Калі ў галіне гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва, літаратуры і тэатра ўжо назапашаны дастаткова багаты матэрыял, дык у сферы гісторыі музычнага мастацтва этап збірання фактаў і іх асэнсавання толькі пачаўся. I хоць знойдзеныя крыніцы ўражваюць сваёй разнастайнасцю, яны ўсё ж не з'яўляюцца дастатковымі для ўсебаковага і глыбокага вырашэння дадзенай праблемы. Таму цяпер яна можа быць сфармулявана і разгледжана толькі ў плане пастаноўкі і першапачатковага (а ў дадзеным выпадку — тэзіснага і фрагментарнага) асвятлення.
Каталёг: BTH
Пэрыёдыка: Кантакты і дыялогі