Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1996-02
Рэдактар: Мальдзіс Адам
Рэдакцыйная калегія: Э. Дубянецкі (нам. гал. рэд.), У. Конан, А. Кудрэйка, А. Мальдзіс (гал. рэд.), Г. Цыхун, Я. Мальдзіс
Выдавец: Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Навукова-вытворчы цэнтр Аднова
Памеры: 48с., 21см
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [567]
Гісторыя хрысціянства ў Беларусі мае ўжо больш за тысячу гадоў. Яна пачалася з таго часу, калі ў канцы X ст. былі ахрышчаны жыхары беларускіх зямель, а на пачатку XI ст. — утвораны епіскапскія кафедры ў цэнтрах княстваў крывічоў і дрыгавічоў — Полацку, Смаленску і Тураве. Новыя поспехі хрысціянскай царквы адносяцца ўжо да XIII ст., калі распачалася хрысціянізацыя літоўскага насельніцтва, якое тады знаходзілася цераспалосна з беларускім на тэрыторыі Чорнай Русі, у басейне Нёмана. Гэты этап хрысціянізацыі звязаны з імёнамі вялікіх князёў: Міндоўга, які ахрысціўся ў 1252 г. паводле заходняга абраду, і яго сына Войшалка, які ахрысціўся паводле ўсходняга абраду, заснаваў Лаўрышаўскі праваслаўны манастыр і часова, да заняцця вялікакняжацкага пасада, быў нават манахам. (Анатоль Грыцкевіч, Хрысціянскія цэрквы ў сучаснай Беларусі і іх узаемныя стасункі, фрагмэнт)
Каталёг: BTH
Пэрыёдыка: Кантакты і дыялогі