Месца выхаду: Монтрэаль-Торонто
Дата выхаду: 1955
Выдавец: Выдавецтва Палесьсе
Памеры: 24с.
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [372]
Рэдагуючы гэты — другі — нумар нашага часопісу, мы стараліся, па меры магчымасьці, узяць пад увагу ўсе дасланыя нам парады, засьцярогі і пажаданьні. Зразумела, усім дагадзіць мы ня маем магчымасьці, але мы дапасавалі гэты нумар да жаданьняў бальшыні чытачоў, якія знайшлі патрэбным выказаць свае думкі, і да патрэбаў нашага вызвольнага змаганьня. Хаця ў працягу астатніх дзесяткаў гадоў многа было зроблена ў напрамку азнаямленьня вольнага сьвету з змаганьнем беларускага народу, рабілася гэта, аднак, больш на палітычнай пляцформе, а і самі абставіны не заўсёды дазвалялі на шырэйшую прапаганду беларускае культуры і мастацтва. (Ад Рэдакцыі, фрагмэнт)