Беларуская моладзь, 26

Беларуская моладзь

квартальны часапіс беларускага маладога пакаленьня ў Амэрыцы

26

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 1967-05

Рэдакцыйная калегія: М. Бахар, Я. Запруднік, В. Кіпель, А. Лысюк, М. Палюховіч, М. Сенька, Ю. Станкевіч, В. Цярпіцкі, Л. Шурак

Выдавец: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы, Саюз Беларуска-Амэрыканскае Моладзі

Памеры: 8с.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [489.]

Дарагія Суродзічы! Калі даўней Беларус прыносіў свой уклад у навуку й культуру, або змагаўся за вызваленьне бацькаўшчыны, дык заўсёды на помач паклікаў роднае друкаванае слова. Сёлета ёсьць 450-тая гадавіна выхаду ў сьвет беларускай бібліі нашага слаўнага першадрукара Францішка Скарыны, што кнігамі "для люду паспалітага" пачаў навукова-культурны прагрэс на Беларусі і Ўсходняй Эўропе. Прыгадайце таксама "Мужыцкую Праўду" несьмяротнага Кастуся Каліноўскага, "Нашу Долю" й "Нашу Ніву" дый заложаную нашымі студэнтамі.ў 1906 г. ў Пецярбурзе выдавецкую супалку "Загляне сонца і ў наша ваконца". Падумайце, як быў-бы спозьнены навукова-культурны прагрэс ува Ўсходняй Эўропе, калі-б ня друкі Скарыны. А ці магчыма было-б адраджэньне беларускага народу бяз "Нашае Нівы"? Ясна чаму маскоўскія калянізатары нашай бацькаўшчыны не даюць сяньня волі беларускаму друкаванаму слову. Мора расейшчыны плыве зь беларускіх друкарняў а сьвятыні навукі сталіся кузьнямі народнага ачмурэньня. А які-ж уклад змагла-б даць у вызвольнае змаганьне й нашу культуру беларуская эміграцыя бяз кніжак і газэтаў у роднай мове?

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Пэрыёдыка: Беларуская моладзь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле