Беларуская моладзь, 25

Беларуская моладзь

квартальны часапіс беларускага маладога пакаленьня ў Амэрыцы

25

Publication Place: Нью-Ёрк

Publication Date: 1966-07

Editorial Staff: М. Бахар, Я. Запруднік, В. Кіпель, А. Лысюк, М. Палюховіч, М. Сенька, Ю. Станкевіч, В. Цярпіцкі, Л. Шурак

Publisher: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы, Саюз Беларуска-Амэрыканскае Моладзі

Sizes: 12с.

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [488.]

Наш кірунак. Нас, выдаўцоў часапісу "Беларуская Моладзь" ды кіраўнікоў беларускіх маладняцкіх арганізацыяў, часта пытаюцца: "Чаму вы, ці бальшыня з вас, аддаіцё бадай усю сваю энэргію толькі на працу з моладзяй, на працу зь дзецьмі ў беларускіх школах, і на падобныя справы? Калі вы нарэшце пачніцё працу палітычную, у буйнейшым маштабе, рэпрэзэнтацыйную?" На такія пытаньні сяньня хочам даць адказ. Для бальшыні з нас, ужо сярэдняга веку пакаленьня, грамадзкая дзейнасьць - гэта перадусім імкненьне й стараньне захаваць, разьвіць ды ўзмоцніць беларускую грамаду вонках Беларусі, у вольным сьвеце. Каб-жа дасягнуць гэтых мэтаў, трэба ў першую чаргу заняцца ўзгадаваньнем беларускіх нацыянальных кадраў у арганізацыях моладзі, школах, спартовых клюбах і праз адпаведны друк. Мы ўважаем, што адзін з найважнейшых пунктаў нацыянальна-грамадзкае дзейнасьці - гэта праца ўзгадавальная, якая вымагае шмат часу, плянаваньня й падрыхтоўкі, ды забірае блізу ўвесь наш вольны час. Нашая праца сяньня - гэта ўклад капіталу,які прынясе добры прыбытак беларускаму незалежніцкаму руху ў будучыні. Праўда, вынікаў гэтага ўкладу можна спадзявацца не раней, як за год пяць, дзесяць, а мо' і дваццаць.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле