Месца выхаду: Нью-Ёрк
Дата выхаду: 1966-03
Рэдакцыйная калегія: М. Бахар, Я. Запруднік, В. Кіпель, А. Лысюк, М. Казьлякоўскі, М. Палюховіч, М. Сенька, Ю. Станкевіч, В. Цярпіцкі, Л. Шурак
Выдавец: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы, Саюз Беларуска-Амэрыканскае Моладзі
Памеры: 12с.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [487.]
Іншага шляху няма. У справе віетнамскае вайны. Вайна ў Віетнаме - асноўная тэма сучаснага амэрыканскага палітычнага жыцьця. Тэма гэтая асабліва важная затым, што вайна набыла зацяжнога характару. Як доўга, аднак, гэтая вайна ні цягнулася-б, камуністычнай агрэсіі будуць пакладзеныя канцы. Мы, маладыя Амэрыканцы беларускага паходжаньня, сябры Згуртаваньня Беларускае Моладзі Амэрыкі й Саюзу Беларуска-Амэрыканскае Моладзі, поўнасьцяй падтрымваем Прэзыдэнта Джонсана ў ягоным цьвярдым намеры бараніць права народу Паўдзённага Віетнаму на самавызначэньне й свабоду ад камуністычнага тэрору. Мы ўважаем, што змаганьне ў Віетнаме - гэта фаза змаганьня свабодалюбных сілаў супраць камуністычнае агрэсіі, кіраванае з Масквы й Пэкіну. Задзіночаныя Штаты Амэрыкі - нашая бацькаўшчына й новая бацькаўшчына нашых бацькоў - змагаючыся й спыняючы камуністычны наступ у Віетнаме, ня толькі абараняе свабоду вольнага сьвету, але адначасна дае маральную дапамогу ўсім паняволеным народам.
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
Пэрыёдыка: Беларуская моладзь