Беларуская моладзь, 19

Беларуская моладзь

квартальны часапіс беларускага маладога пакаленьня ў Амэрыцы

19

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 1963-08

Рэдакцыйная калегія: М. Бахар, Я. Запруднік, В. Кіпель, В. Мельяновіч, М. Палюховіч, М. Сенька, В. Станкевіч Ю. Станкевіч, В. Цярпіцкі, Л. Шурак

Выдавец: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы, Саюз Беларуска-Амэрыканскае Моладзі

Памеры: 16с.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [483.]

Адзінаццаты Зьезд ЗБМА 11-ты зьезд Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Амэрыцы адбыўся 31-га жніўня — 2-га верасьня ў Беларускім Цэнтры Адпачынку „Бэлер-Менск". На зьезд прыбыло 54 дэлегаты і 12 гасьцёў. Зьезд пачаўся а 2-ой гадзіне папаўдні. Памаліўшыся за плённую працу зьезду, прысутныя выслухалі вусныя прывітаньні ад: ганаровага сябры ЗБМА — сп. К. Кіслага, прадстаўніка Рады Дырэктароў карпарацыі „Бэлер-Менск" — Др. Вітаўта Кіпеля, старшыні Галоўнае Управы БАЗА, Др. Стася Станкевіча, старшыні аддзелу БАЗА ў Нью Джэрзы — сп. С. Гутырчыка, а. А. Крыта — ад парафіі БАПЦ у Кліўлендзе, старшыні Беларуска-Амэрыканскай Дапамогі — сп. А. Шукелайця, прадстаўніка БАЗА ў Нью Ерку — сп. А. Несьцяровіча й старшыні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва — Др. В. Тумаша. Былі таксама прачытаныя пісьмовыя прывітаньні ад Архіяпіскапа БАПЦарквы і ад іншых установаў. Пасьля прывітаньняў быў выбраны прэзыдыюм зьезду ў складзе: сп. У. Дунец — кіраўнік, сп.сп. К. Калоша й В. Мельяновіч — сакратары.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле