Беларуская моладзь, 11

Беларуская моладзь

квартальны часапіс беларускага маладога пакаленьня ў Амэрыцы

11

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 1961-07

Рэдакцыйная калегія: В. Кіпель, Ю. Станкевіч, В. Станкевіч (гал. кір. ЗБМА), Я. Запруднік, карэспандэнты - Ул. Дунец, Н. Жызьнеўскі

Выдавец: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы

Памеры: 16с.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [896.]

10-ы зьезд ЗБМА адбыўся 2-3 верасьня ў Кэтскільскіх горах на адпачынкавай гаспадарцы сябры Згуртаваньня Анатоля Александровіча. Гэта быў адзін з найболын удалых і людных зьездаў (каля 200 удзельнікаў) — довад, што беларуская моладзь у Амэрыцы за мінулыя дзесяць гадоў залажыла трывалыя асновы свайго арганізацыйнага жыцьця. Удзельнікі — малодшыя й старэйшыя — зьехаліся адусюль: з Кліўленду, Дэтройту, Нью-Ёрку, Таронта, Монтрэалю ды іншых гарадоў ЗША й Канады, навет з далёкае Бэльгіі. Із складаным пытаньнем раскватэраваньня добра справіліся, разам з руплівым гаспадаром, адказныя за гэтую справу сябры Вячка Станкевіч і Павал Алексы. Усе справы зьезду каардынаваў старшыня ньюёркаўскага аддзелу ЗБМА сябра Васіль Мельяновіч. Нарады зьезду пачаліся ў сыботу папаўдні малітвай і прывітаньнямі сьвятароў — а. Крыта й а. Чарняўскага, старшыні Галоўнай Управы БАЗА — сп. К. Мерляка, старшыні аддзелу БАЗА ў Дэтройце — сп. В. Плескача, ды старшыні Беларуска-Амэрыканскага Акадэміцкага Т-ва — сп. В. Русака. Апрача таго, ЗБМА атрымала шмат пісьмовых прывітаньняў: ад Архіепіскапа БАПЦ Уладыкі Васіля, ад беларускіх грамадзкіх арганізацыяў ЗША й іншых краёў (навет з Аўстраліі).

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Пэрыёдыка: Беларуская моладзь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле