Беларуская моладзь, 7

Беларуская моладзь

квартальны часапіс беларускага маладога пакаленьня ў Амэрыцы

7

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 1960-07

Выдавец: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы

Памеры: 16с.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1476.]

Палітыка ў савецкім спорце. Прэзыдэнт Амэрыкі Айзэнгаўэр на ўпаўнаважаньне й просьбу амэрыканскага Кангрэсу абвесьціў тыдзень, што пачынаўся 17 ліпеня, Тыднем Паняволеных Народаў. Месяц пасьля гэтага ў сталіцы Італіі, у Рыме, адбылася 17-я міжнародная алімпіяда. На гэтай вялікай спартовай сустрэчы былі Беларусы, але ня было Беларусі — вьгаадак, які навочна ілюструе тое, што абвешчана ў рэзалюцыі амэрыканскага Кангрэсу й праклямацыі Прэзыдэнта Айзэнгаўэра: што бэларускі народ, як і іншыя народы Цэнтральнае Эўропы й Азіі, паняволены вялікадзяржаўніцкім расейскім камунізмам. Бо як-жа інакш? — На алімпіядзе былі рэпрэзэнтаваныя самыя розныя дзяржавы сьвету, навет тыя, што зусім нядаўна стрэсьлі зь сябе цяжар каляніяльнаэ залежнасьці. А вось Беларусь, што абвешаная ўсімі паказьнікамі сувэрэннасьці — пачынаючы ад дэлегацыі ў Задзіночаных Нацыях аж да дзяржаўнага гімну — паказацца на алімпіяду не атрымала права.

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Пэрыёдыка: Беларуская моладзь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле