Месца выхаду: Нью-Ёрк
Дата выхаду: 1960-01
Выдавец: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы
Памеры: 16с.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [474.]
Як адзначыць сьвята 25-га сакавіка? 25-га сакавіка Беларусы, раськіданыя па ўсім вольным сьвеце, адзначаюць 42-ія ўгодкі абвешчаньня незалежнае Беларускае Народнае Рэспублікі (25 сакавіка 1918 г. у Менску). Цікава параўнаць гэтае наша нацыянальнае сьвята да нацыянальнага сьвята Задзіночаных Штатаў Амэрыкі, 4-га ліпеня. У гэты дзень амэрыканскі народ адзначае 1776 г., калі 13 ангельскіх калёніяў на ўсходнім узьберажжы Паўночнае Амэрыкі здабылі палітычную свабоду й незалежнасьць. Гэтую свабоду Амэрыка мае й сяньня — бадай 190 год патым. За гэтыя 190 год амэрыканскі народ ні разу ня быў пазбаўлены свабоды й ня мусіў яе нанова адваёўваць. Да свабоды ў Амэрыцы людзі так ужо звыклі, што часта сабе навет ня могуць правільна ўявіць, як жывуць паняволеныя народы, як прыкладам беларускі. Сьвята 4-га ліпеня адзначае змаганьне амэрыканскага народу за незалежнасьць і здабыцьцё яе — важны, але даўно закончаны працэс. Цяпер гэтыя падзеі ўжо належаць гісторыі.
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
Пэрыёдыка: Беларуская моладзь