Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1996
Рэдактар: Болтач Валянцін
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка часопісу Вожык
Памеры: 33с.
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1996 by Бураўкін Генадзь
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Генадзь Вураўкін дажыўся да 60-ці гадоў і да кніжкі сатыры і гумару. Адбылося тое, што мусіла адбыцца, паколькі 60 — непазбежны рубеж для кожнага сталага творцы, а сатырычна-гумарыстычная кніжка — аб'ектыўная непазбежнасць для вясёлага, дасціпнага, вострага на язык чалавека, які ніколі і ні пры якіх абставінах па слова ў кішэнь не лезе. Цяжка сказаць, чаму гэты дэбют не адбыўся раней: ці то Генадзь лічыў, што на сатырычна-гумарыстычнай дзялянцы шчыруе шмат ягоных сяброў-паплечнікаў, таму вытыркацца не з рукі, ці то не хацеў засмучаць крытыку, якая замацавала за ім амплуа лірыка і публіцыста, спісваючы «на лукавого» ўсё, што не ўкладвалася ў выверанае «навуковымі» шаблонамі рэнаме.
Беларускія аўтары: Бураўкін Генадзь
Каталёг: Kamunikat.org