Месца выхаду: Кліўледн
Дата выхаду: 1992-10
Рэдактар: Белая Сьвятлана
Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (рэд.), Міхась Белямук (сакр.), сябры - С. Карніловіч, І. Каханоўская, В. Дубаневіч (МакДэрмат), Я. Салавянюк, Л. Лазар-Ханенка, Я. Ханенка
Выдавец: Беларускі Культурна-Асьветніцкі Цэнтр
Памеры: 64с., 21см
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [610]; EEDC — [3736]
Бясспрэчна, і пазьней узьнікалі хваляваньні і паўстаньні, а напрыклад, вялікае паўстаньне вільцаў-люцічаў у 983 г. на нейкую сотню гадоў прыпыніла нямецкую калянізацыю земляў палабскіх славянаў. Цяжкі ўдар гэтыя славяне былі атрымалі і ў 955 г. Тады паўстаньне абадрыдаў і люцічаў успыхнула ў сувязі з вайной караля Атона I з мадзярамі-венграмі, войска якіх было разьбітае 10 жніўня 955 г. Пасьля гэтай перамогі над ракой Лех кароль Атон I празь нейкі час рушыў з сваім войскам на поўнач. У тым паходзе ўдзельнічаў таксама прыгадваны граф Гера, якога асабліва ненавідзелі славяне. Апалчэньне славянскіх плямёнаў узначальваў князь абадрыдаў Стойгнеў. Вялікая бітва, а, фактычна, разьня, адбылася 16 кастрычніка 955 г. пад ракой Рэкніца. (П. Урбан, Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў, фрагмэнт)
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC
Пэрыёдыка: Полацак