Агледзіны. Вершы беларускіх паэтаў
Другая частка
Хведаp Жычка
Восень
Сцеле восень пад ногi нам лiсце,
дух яго кружыць голаў, як хмель.
Гэтак вось рассцiлала калiсьцi
мне каханка пасцель;
гэтак вось усмiхалася сонца,
беручы малады мой iмпэт...
Восень, восень...
Астылае сонца...
Падзалочаны свет...
Нiяна Загарэўская
Акварэль
Зябнуць рукi, ад стомы самлелi.
Снег вясновы халодзiць душу.
Шэра-шызыя акварэлi
на паперы пажоўклай сушу.
Туманамi акрыта прырода,
i сiнiца нячутна пяе.
Дзецi часу, забытага роду,
нам вяртання заўжды не стае.
Шлях зваротны сыходзiцца клiнам –
вось i зябну, як той журавель,
што радзiму калiсьцi пакiнуў,
прыляцеў на маю акварэль.
Нiна Загорская
Занялася зара. Прачынаецца дзень.
Свет такi малады i агнiсты.
Залатая дарога на чыстай вадзе –
Там, дзе пацеркi зорак упалi на дно,
Дзе ўтанулi ў глыбiнях манiсты.
Звечарэла. Свiтанкам чакала цябе.
Вечарую. Адна. Не ў свiтальнай журбе,
Не ў расстайнай журбе вечарую...
У мальбе, у палыннай высокай жальбе –
Хто прыдумаў мне песню такую?
Сяргей Законнiкаў
Маленькiя людзi
"Мы – людзi маленькiя,
хай думае начальства".
Абыходкавы выраз
Маленькiя людзi вялiкай бяды
Не маюць даўно над галовамi даху.
Iх дом, што ўрастаў у зямлю праз гады,
Накрыты цяпер не страхою, а страхам.
Маленькiя людзi вялiкай бяды
Змiрылiся з гэтым, не рвуцца на волю.
Навошта? Iм мiсы пустой баланды
I хлеба счарсцвелага лусты даволi.
Маленькiя людзi вялiкай бяды
Шануюць не Бога, а чарку i скварку.
Калi накуляюцца добра, тады
Цi плачуць цiшком, цi кiдаюцца ў сварку.
Маленькiя людзi вялiкай бяды
Валодаюць зброяй адзiнаю – матам.
Усiх пасылаюць туды-растуды,
А iх – пад дубiнкi i пад аўтаматы.
Маленькiя людзi вялiкай бяды
Не думаюць нi пра дзяцей, нi пра ўнукаў.
I нават з чарнобыльскай даўкай жуды
Не выбрацца iм да святла без прынукi.
Маленькiя людзi вялiкай бяды,
Няўжо вы заснулi навек, назаўжды?
Аляксей Зарыцкi
Сапяжанкi
Знаў напады,
Знаў набегi,
Чуў асады грук i гром
Замак гетмана Сапегi,
Змрочны замак над Дняпром.
I гарматы з грознай пыхай
Углядалiся ў прастор,
Пазiраючы на Быхаў,
На Дняпро й зарэчны бор.
Ды запомнiўся народу
Гэты гетман тым здавён,
Што, вярнуўшыся з паходу,
Бавiў час у садзе ён.
Без шабелькi i пiстолi
Завiхаўся ратны муж
На садоўнiцкiм прыволлi,
Каля яблынек ды груш.
Дзе батальныя прыгоды,
Клiкi ў гонар перамог?
Пазабылiся паходы,
Грозны замак друзам лёг.
Спрахлi слугi i служанкi,
I штандар Сапегаў спрах,
Толькi грушы-сапяжанкi
Сёння спеюць у садах.
Летнi вецер лёгка вее,
Навявае забыццё,
Ды панадна ружавее
Сапяжанка скрозь лiсцё.
Ян Збажына
Сахipы
нiхто ўжо нас не выpатуе не
... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ...
жыццё мiнула смеpць яшчэ мiне
Сiгiтас Гяда
салёны самлела
след смягнуць
скpываўленых чэpавы
ног хат
смокча лусты
дзipван агню
зляцеў да дня
бязгучна ў замшэлых
з поўнi студнях
на дол iскpыць
жоўты пена
туман вiна
галодны як кpыж
бляск сахipы
сабачых стpэхаў
вачэй нясуць
надабiць моташны
жах лёс
ноч па змёpлых
пpы начы вёсках
Мiлавiцу зноў
дзяўбе басанож
pоспачы ходзiць
птах Хpыстос
Алесь Звонак
Рок-санет
Быццам джына выпусцiлi з пляшкi, –
Паспрабуй запхнi яго назад.
Дзiка скачуць голыя мiлашкi,
Ледзь прыкрыўшы банцiкамi зад.
Нiбы ў конскай збруi, ўвесь у бляшках,
Канвульсiўна курчыцца "салiст"...
Скуль яна – нястрыманая бражка,
Скуль ён – той грывасты хлюст цi хлыст?!
Скуль ён – утрапення дух разгульны,
Лоўчы неспакушаных ахвяр?!
Прайдзiсвету ў кодле тым утульна,
Наркаману тут лафа i фарт...
Запусцi такiх знянацку ў джунглi –
Бедных малпаў выкасiць iнфаркт!
Эдуаpд Зубpыцкi
Высокае iмя Жанчыны
Глыбока, таемна i чыста
У светлае цiшы зямной,
Высокае iмя Жанчыны
Ўзыходзiць штодня нада мной.
Ўзыходзiць – i ценi знiкаюць,
Ўзыходзiць – i промнi ярчэй.
У хвiлю трывог i адчаю
Ад гэтага iмя лягчэй.
Пакуль не спынiўся гадзiннiк
I лiчыць зязюля гады,
Высокае iмя Жанчыны
Заслонiць сабой ад бяды.
На сцежках крутых i суровых,
Затканых у горкi палын,
Усмешка i цiхае слова
Са мною адзiн на адзiн.
Зрываюцца ў бездань хвiлiны
Са стром пакручастых жыцця –
Высокае iмя Жанчыны
Вяртае наноў з небыцця.
Грымотамi змучана далеч.
У высветах зыркiх агнёў
Стамлёныя хвалi гайдаюць
Абломкi сiвых перуноў.
У шчэбет i посвiст птушыны
З далёкiх i блiзкiх дарог
Высокае iмя Жанчыны
Прыводзiць на родны парог.
Васiль Зуёнак
Не пакiдайце ж мовы нашай
беларускай, каб не ўмёрлi.
Ф. Багушэвiч
Не дай мне бог духоўным стаць бадзягам,
Без памяцi жывой, без каранёў,
Iсцi бязмэтна за iлжывым сцягам
I верыць, што вяшчуе вараннё.
Народзе мой, не дай мне абмылiцца,
Маўчаць, як ты маўчаў цераз вякi,
I рабскаю рахманасцю хвалiцца,
I падстаўляць для ўдару дзве шчакi –
Гiсторыю, распятую на "крэсах",
I на заходнiх з поўначчу краях,
I мову, што спрадвеку лёс накрэслiў,
Каб ты Купалы словам акрыяў.
Няўжо забыта ўсё, перазабыта –
Сыноў найлепшых светлы запавет?..
Не веру, што аднойчы з тварам сытым,
З духоўнай торбаю ты выладзiшся ў свет...
Цi быў калi народ-самазабойца! –
Скажыце мне, вучоныя мужы...
Дык што ж цябе, не мота, не прапойцу,
Штурхае да апошняе мяжы?
Я ведаю: народы памiраюць...
Але такi - з Хатынямi ў душы,
Якому пекла можа здацца раем, –
Такi, як свет, павiнен вечна жыць.
Не дай жа ў сэрцы зруйнаваць краiну,
Што на шляхах крывавых збудаваў,
Пайсцi перараджэнца каляiнай,
Што мову забываў цi забiваў...
Народзе мой, прабач дакор палынны, –
Цi мне саромiць i цi мне вучыць?..
Ты знаеш лепш, ты не падсудны сыну.
Але цi лепш, як здрадна сын маўчыць?
Анатоль Зэкаў
Iнтэлiгенцыя
Наша iнтэлiгенцыя
не дармовы ёсць хлеб.
Яна – быццам бы спецыi
у народным катле.
Без яе надта прэсна мы
на радзiме б жылi
i, магчыма, што крэсамi
i па сёння б жылi,
цi расiйкай ускраiнай
(кожны знай свой катух!) –
каб яна не запальвала
незалежнiцкi дух.
Мiхась Казакоў
З берага вербы
Зайшлi па каленi ў ваду,
Як францiхi,
Глядзяцца ў люстэрка рачное,
Вецер дубу старому
Пагалiў бараду –
Пахне вясною.
Прабiваецца зелянiна нясмела
На тонкiх дубках,
Як пушок у падлеткаў
Над верхняй губою,
I чародка бяроз басанож
Выбягае на шлях –
Пахне вясною.
П'еш бярозавiк
З гарлача нагбом,
Жмурыш вочы ад сонца,
Хмялееш
Ад ветру i ад настою.
Вочы заплюшчыш –
I прыгадаецца дом.
Пахне вясною...
Святлана Казаpына
У кожнай скрынi шэрая ёсць мыш.
Ахвяра ёсць – дык знойдзецца i кат.
У кожнага святога ёсць свой крыж.
I супрацьяддзе ёсць на кожны яд.
У моцных целам ёсць слабое месца,
i волат думкi мае хiсткасць меркаванняў.
Алегаў скон быў – у канi, у пятцы – Ахiлесаў.
Для Смерцi ж смерць хаваецца ў каханнi.
Казiмip Камейша
Скульптаp
У глiне па локцi, па сэрца,
Ён лепiць маю галаву.
Свайго яму хочацца
Сэнсу,
Ды iншым я сэнсам жыву.
Ён злосна iрве маё вуха
I лоб даланею сячэ.
Шукае ён позiрк i вугал
I штосьцi такое яшчэ.
Ён сумны,
Ён страшны,
Ён строгi.
Ён лепiць мяне даўно.
Ён кiне мой чэрап пад ногi,
I глiнай я стануся зноў.
Ён мучыцца.
Вочы i рукi
Шукаюць той вечны сакрэт.
А ў чым жа тады, як не ў муках,
З'яўляюцца людзi на свет?
Ён плешча па твары
Яшчэ раз.
Ах, як ты трываеш, шчака?!
...Лепiць мастак мой чэрап,
I лепiць Час мастака.
Уладзiмip Каpаткевiч
Васiлю Быкаву
Час стагоддзi, як касой сцiнае,
Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў...
Усё мiнае – Гонар не мiнае,
Бо народжаны адным сумленнем.
Калi сонца выб'ецца з туману,
Толькi iх i ўспомнiць хор народаў,
Воiнаў сваiх, святых i зраненых,
Рыцараў сумлення i свабоды.
Галiна Каpжанеўская
Маналог падлёднай pыбiны
Як душыць лядовая тоўшча, як цiсне...
Зiма па-над намi – найгоршая з зiм.
У нашай азёрнай прасторнай айчыне,
Бадай, кiслароду не стала зусiм.
Як сёстрам маiм i братам дачакацца
Вясновай праталiны, як iм дажыць
Да хваль жыватворных, што мрояцца, сняцца
У гэтай падлёднай смяротнай iмжы?
Усё, чым жылi i што зараз далёка,
На што спадзявалiся ўсёй грамадой,
Гатовы аддаць мы за сiняе вока,
За яснае вока палонкi адной!
Калi ж яно выблiсне, гляне нарэшце
На нашы пакуты – мы рынемся ўсе
У вёдры, у кошыкi, сумкi i сецi,
I нас на вячэру дзiця панясе.
Алесь Каско
Майстэpня
Гарышча.
Трубы ацяплення
i рэшаты вентыляцыi.
Скрып лiфта –
бы з падзямелля
водгулле цывiлiзацыi.
Павуцiнка восенi –
сейсмографам землятруса.
Жалеззе,
Цьмяныя ўзоры посцiлкi
дахрыстовага беларуса.
Пад адрэўленым рупна
слiзкiм карнiзам
рушнiк – да падлогi,
аблупленай
да звышмадэрнiзму.
Ссохлыя цюбiкi плюшчацца.
З калiсьцi белае
паперы –
бляклыя вочы натуршчыцы,
натурлiва збеглае
у зiхоткасць iнтэргатэля,
у тлум рэстаранны –
з канапы, падпёртай гантэляй,
з мыйнi без ванны.
Не здраджваюць:
пудзiла коршака
ды ломкая зёлка,
вобла са зрэнкай-гарошынкай
ды каляндар з кiназоркай.
I сярод гэтага ачаплення
выказнiк нацыi,
грэючыся ля труб ацяплення,
стынучы ад вентыляцыi,
малюе набытым за пенсiю
пэндзлем жвавым
палатно вышынi еўрапейскае
на гарышчы дзяржавы.
Мiкола Касцюкевiч
Адно ёсць магчымае
выйсце
надвор'ю пачуццяў
маiх –
у доўгай малiтве
пазбыцца
адвечных спакусаў
людскiх.
Бывае, спрабую
старанна
хоць крыху трывалым
пабыць,
як зноў наплываюць
падманы
i рвецца апошняя нiць.
Чакаю – вось-вось
i застыне,
нiбыта зiмовая
бель,
на хвалях жыццёвае
плынi
мой лёгкi, сляпы
карабель.
Юрый Кiсялеўскi
Было спачатку слова?
Ды не, зусiм не так.
Быў позiрк выпадковы,
i быў мiжвольны знак.
Прызнання прадчуванне,
няўлоўны бляск вачэй,
няроўнае дыханне,
гуллiвы смех званчэй.
Было яшчэ здзiўленне,
няўрымслiвы спалох,
тамленне, захапленне
i цiшыня, дальбог...
Маўклiвая размова,
бязгучны вуснаў рух...
Пашто нямое слова,
калi гаворыць дух?
Сяpжук Кныш
Пpыйдзе iх дзень
Iм пазычылi чужое аблiчча.
Iм замкнулi памяць на замок.
Iм маўклiвасць ужо стала зазвычай.
Iм даўно ўжо мову заняло.
Не ўзгадаць iм скуль яны родам.
Не адужаць летаргiчнага сну.
Iм атруцiлi азёры, рэкi i розум,
iм далi iмя "тутэйшыя".
Як унiкнуць iм хлуснi i знямогi,
як унiкнуць iм аблiчча чужых,
i куды пасля iмжы вядзе iх дарога,
па якой iм трэба несцi свой белы крыж?
Але пpыйдзе iх дзень i тутэйшаю мовай
зноў загавоpыць pод глухiх i нямых.
Пpыйдзе iх дзень , i кpай выкляты богам
стане сваiм для чужых.
Алена Котава
Балотны князь
Узняўшы буйнай галавы
Бурштын i золата жывое,
Касач – князёвiч лугавы –
Глядзеў у далеч над травою.
I варта верная яго –
Аеру ўзброенае войска –
Ля князя яснага свайго
Сцяною высiлася войстрай.
Навокал даннiкаў Двара –
Плылi стракатых кветак гонi.
Не ўpатавалi ўладара
Ў пяшчотнай сонечнай кароне...
– Глядзi, касач. Ды вунь жа ён!..
Дзявочы смех, хлюпценне гразi
I боль...Чакаў яго палон
I смерць у крышталёвай вазе.
Вiктар Кунцэвiч
Я пiў i пiў яе каханне,
Iшоў туды, куды вяла.
Цi думаў я, што час настане
I я скажу: яна была.
Была... Былi каханай рукi.
Агонь на вуснах,
Шчасця смех.
Душы расхрыстаныя гукi.
Хвiлiн таропкi, шпаркi бег.
Я пiў i пiў яе дыханне.
А зараз – хоць ты плач:
Ушчэнт разбiлася каханне,
Як той гарлач.
Мiкола Купpэеў
Роднае поле падступiць да горла,
родным вось-вось захлынешся паветрам,
веццем бярозы завяжуць дарогу
на апошнiм тваiм кiламетры –
тады стань на каленi
на доле зялёным
i ў радзiмы прасi, як у Бога:
"Не трэба мне больш нiчога –
дзякуй за поле.
I ў далях далёкiх,
куды адвязуць мяне цiха,
мне цяжка не будзе –
будзе вечна i лёгка
тваё зерне ў зямлi свяцiцца..."
Вольга Куpтанiч
Аўкцыён
Нашто гэты свет?
Пазнанне – pаз!
Пазнанне – два!
Пазнанне – тpы!
I ў свеце ёсць Ты.
Каханне – pаз!
Каханне – два!
Каханне – тpы!
I Муза-сястpа.
Паэзiя – pаз!
Паэзiя – два!
Паэзiя – тpы!
Цудоўна як жыць.
Жыццё – pаз!
Жыццё – два!
Хто болей?..
Бяpыце, кашчавая дама.
Пpададзена.
Мiхась Куpыла
"Энергiя – пераходзiць у энергiю" –
сцвярджае фiзiка.
"Нiшто не знiкае бясследна" –
дадаюць фiлосафы.
...Чаму, аднак, калi памiрае каханне,
адна пустата застаецца навокал?
Мiкола Кусянкоў
Чага
Адно праблукаўшы, дзе верас i мох,
Сябе дакараю,
Што папараць-кветку знайсцi я не змог
Для роднага краю.
Дык што ж нарабiў я: той край, што любiў,
Пакiнуў я ў горы!
Калiсьцi ён слаўны асiлкамi быў,
А сёння ён хворы.
Хто поўныя рэчкi яго пасушыў,
Дубы яго высек?
Каго прагнявiў ён i чым заслужыў
Чарнобыльскi прысак?
Глумiлi, глушылi бязбожжам яго,
Гарэлкай дабiлi –
Спаiлi, а ў суд падасi на каго,
Што дзецi – дэбiлы?
Вярнуся ж у лес я, i колькi б наўпрост
Брысцi нi прыйшлося,
Знайду я той чорны, як вугаль, нарост
На белай бярозе.
Знайду i збалелай зямлi прынясу
Ўсясiльную чагу.
Жанчынам пакутным вярну iх красу,
Мужчынам – адвагу.
Каб там, дзе iх Нёман, i мне дарагi,
Дзе iх Падняпроўе,
Ад чорнае буры свой край бераглi
I ад белакроўя.
Падзякуе бедны, атручаны люд
Замежнай кiшэнi.
Але не ўратуюць яго ад пакут
Чужыя жэньшэнi.
Мы самi на роднай зямлi дактары.
I хай, як заўсёды,
Памогуць нам тры мiласэрных сястры
Адолець нягоды.
Каб згубы не стала для траў i грыбоў,
Для птушкi i звера...
...О так! Тры сястры мiласэрных – Любоў,
Надзея i Вера.
Іван Лагвіновіч
Я аднойчы на востраў
бязлюдны, бязлесны прыплыў
і, гатучы ежу,
да трэсачкі совен спаліў.
Гэтым самым адрэзаў
сабе адступлення шляхі.
Па-спартанску я жыў,
асэнсоўваў, замольваў грахі.
Ды праз некалькі месяцаў доўгіх
(а можа, гадоў?)
сталі часта мне сніцца
абліччы сясцёр і братоў,
незласлівых суседзяў,
прыязных сяброў, сваякоў,
іх кватэры і хаты,
магілы памерлых бацькоў.
І адно па жанчыне
ні ў яве, ні ў сне не ўздыхаў –
па-сапраўднаму, моцна
ніколі яшчэ не кахаў.
Пятpо Ламан
Стаpы млын
На далёкай мяжы
Памiж мною i гостраю зоркай
Узыходзiць, палае пад ветрам
Гаючы палын.
На далёкай мяжы
Памiж мной i ўтравелым пагоркам
На змялелай рацэ
Ёсць вялiзны разбураны млын.
Што малолася ў iм,
Мне нiколi нiхто не раскажа.
Камянiскi маўчаць,
I ацiхла святая вада.
З павуцiн забыцця
На аснову сукаецца пража,
Каб заткаць, прыхаваць
Тое месца, дзе спее бяда.
Над зубамi муроў
Узнiмаецца цмяная поўня.
Цiшыня высявае у сэрцы
Самоту i страх.
I часамi здаецца,
Што гэта не млын, а катоўня.
Мары, мужнасць i кроў
Камянеюць у гэтых мурах.
Дзе раўлi вадаспады,
Дзе вiрамi глыталiся хвалi,
Там сягоння вада на прыволлi,
Як мёртвая спiць.
Зарастае травой,
Зацвiтае,
Лiлеi люляе,
Забывае чысцець
I, нарэшце, забудзе забыць.
На змялелай рацэ
Ёсць вялiзны разбураны млын.
На далёкай мяжы
Памiж мной i ўтравелым пагоркам
Узыходзiць, палае пад ветрам
Гаючы палын.
На далёкай мяжы
Палыном разгараецца зорка.
Алег Лойка
Наконт сеpабpа i золата
Б'е пад pабpо
Пpыказка молатам:
Слова – сеpабpо,
Маўчанне – золата!
А цi не наадваpот
У любую паpу:
Замкнёны pот –
Памiнкi сеpабpу!..
Ваюй за дабpо,
I станеш волатам:
Маўчанне – сеpабpо,
Слова – золата!..
Павел Луд
Позняе каханне
Не марыў я, што прыйдзе зноў каханне.
Ты ў лiстапад мой сцежку перайшла.
Навошта лёс прывёў нас да спаткання?
Навошта вiшня ў восень зацвiла?
На скронях снег даўно ужо не тае
I на плячах – цяжар мiнулых год.
А сэрца, як калiсьцi, зноў кахае.
Iду праз рэчку, не шукаю брод.
Цябе, цябе яшчэ цалуе лета
I не з табой прайшоў я праз жыццё,
I усё ж я Богу дзякую за гэта,
Што мне вярнуў святое пачуццё.
Вiктар Лужкоўскi
У хаце пчаляра
Сухенькiя бабулькi ля труны.
У змроку шэпчацца дзятва на печы:
– Такi быў дзед...
– Няма яму цаны...
– А спелы сад!
– А з мёдам агурочак!..
Прыйшла бяда –
Яна вастрэй ляза.
Схiляецца
Ў зямным паклоне вёска.
А свечка дагарае,
i сляза
Плыве па шчоках,
Коцiцца па воску.
Лiпнёвы бог,
Пчаляр спачыў зiмой.
Пагодны твар.
Стамлёнасцi – нi следу.
Сняжынкi ў вокнах,
Як пчалiны рой,
Што просiцца
у рукi дзеду.
Андpэй Мазалеўскi
Кpынiчка
Крынiчка цячэ з-пад нямых камянёў,
спявае i звонка смяецца.
То лесам панурым памiж каранёў,
то полем, дзе сябрам ёй вецер.
Заверне ў адзiн, у другi бок – i зноў
разлiвiста скоцiцца з горкi.
Адно i чуваць яе радасны звон,
адно i блiшчыць, быццам зорка!
Крынiчка – жывая, як час без нуды,
якi маладосцю завецца!
Гляджу на свае маладыя гады:
Крынiчка звiнiць i вiецца.
Уладзiмip Мазго
...нашто ж на зямлi
Сваркi i звадкi, боль i горыч,
Калi мы ўсе разам ляцiм
Да зор?
М. Багдановiч
Жанчыне дадзена –
Радзiць,
Жанчыне дадзена –
Расцiць.
Каханай быць,
Адзiнай быць.
Крый Бог,
Дзяцей асiрацiць.
Я рос з дзяцiнства
Сiратой,
Туманы пiў,
Як сырадой,
I пад вандроўны стук
Калёс
Глытаў
Iльдзiнкi слёз.
Спасцiг
З трывогаю цяпер:
У чалавеку
Дрэмле звер
I пры жывых бацьках –
Штогод
Расце
Атрад сiрот.
Няўжо
Забылiся зусiм,
Як вочы нам
Адкрыў Максiм:
Навошта сваркi,
Звадкi,
Боль?..
У гэтым соль...
Пятрусь Макаль
Ля пад'езда
Ля пад'езда
засядае чынна
трыбунал пенсiйна-палявы:
аглядзяць –
мужчына цi жанчына –
суддзi-бабкi
з ног да галавы.
Кожнага,
хто толькi пройдзе мiма,
ласкаю сваёй не абмiнуць:
пiльнымi кантрольнымi вачыма,
быццам у таможнi,
распрануць...
Не схаваеш,
як калiсьцi ў вёсцы,
што не знае анi сцен, нi меж,
ты не толькi тое, што ў авосьцы,
а i тое, што ў душы нясеш.
I, вядома,
цяжка быць вясёлым,
хоць i маеш сонечны настрой,
калi зараз ты праходзiш голым
праз уедных воч бясконцы строй...
Секане раптоўна вецер зябкi,
цi чакай, цi не чакай яго.
Ах, i бабкi, –
квакаюць, як жабкi...
На каго?
Ды на абы-каго!
– Ганарлiўка!
Бач, плыве, як лодка!
– У сукенцы моднай, а разводка...
– Зноў адзiн – пакiнулi сябры.
– Мнагажэнец...
Халасцяк стары...
– Гляньце,
гнецца пад шкляною тарай!
– З падазронай сумкай i з гiтарай...
– Пацягнуў дамоў магнiтафон –
будзе выць iзноў на ўвесь раён...
Бабкi,
па-дзяржаўнаму сядзiце –
вам сваю пашану аддаю!
Толькi так няўмольна не судзiце
хiбы ўнукаў –
маладосць сваю.
Васiль Макаpэвiч
Рупнасць
Патрэбай скаваны лямеш,
Разважлiвы i трывалы,
Колькi вякоў ля меж
Сунешся ты памалу?
Хiба адну вясну,
Як поле туман атульваў,
Крутым плечуком баразну
Куляў набок, перакульваў!
Зляталi з тронаў цары,
Дынастыi цэлыя ляснулi,
А ты i да гэтай пары
Не страцiў годнасцi ўласнае.
У век наш, у нашыя днi
Пры светлай добрай нагодзе
У золкай зямной глыбiнi
Выплыў з былых стагоддзяў.
Штодзень, штомiг – навiзна!
А за табой усё ж тая
Сцелецца ўслед баразна,
Глыбокая ды крутая.
Iдзе пад гару i з гары,
Узгоркам пясчаным, то нiзам,
На ёй, нiбы на шнуры,
Гады i вякi нанiзаны.
Перачакаўшы зiму,
Сцямнелы, як пер'е ворана,
Не толькi адну ты зямлю,
Гады i вякi пераворваў.
Загонам, без краю i меж,
Яшчэ не з'араны, не ступлены,
Смела свой след павядзеш
Глыбока i ў век наступны.
I рупнасць, прыўзняушы брыво,
Як вабная маладзiца,
Вякамi ў тваё крыло,
Нiбыта ў люстэрка, глядзiцца.
Янусь Малец
Перасцярога
У вянок светлай памяцi
У. Караткевiчу
Сустрэўся вам
Хоць раз змярцвелы вецер?
Вы верыце,
Што дрэвы маюць нервы?
А бачылi,
Як кроў сцякае з вецця
У смецце
I бляшанкi з-пад кансерваў?
Спынiцеся
Ля могiлак самотна,
Паслухайце:
Крыжы вядуць размову.
А бачыце,
Вунь там плывуць з балота
Дрыкганты
Над туманнасцю вясновай?
Не чуеце,
Як полымя шугае?
Не бачыце,
Як дзесь па-за сусветам
Загадкава
Планета дагарае,
Такая ж,
Як Зямля мая, планета?
Не смейцеся,
Не хмыльцеся ўсяведна!
Не рвiцеся
Бяздумна ў невядомасць.
Я ведаю:
У душах нашых бедна
Пакуль што
На сапраўдную свядомасць.
Яўгенiя Мальчэўская
Зiмовы матыў
Завеi
Шумелi
I ўсё ж лагаднела ля вокан.
Нясмела
Глядзела
Зiмовае ранне праз шкло.
Як стылi
Ад стынi
I вязлi у снезе глыбока
Хацiны
Мясцiны,
Якую за ноч замяло.
I цяжка,
I вязка,
I вельмi кiрунак няпросты,
Здаецца,
Смяецца
Пякучы мароз з-за сасны.
Няходкай
Паходкай
Палотнаў адбеленых вёрсты
Я мераю
З вераю
Ў звонкае сонца вясны.
Мiкола Маляўка
Не спяваюць вячоpкi
Песня pодная наша,
Я знайшоў цябе ў кнiзе.
I пpашу-заклiнаю:
На вячоpкi вяpнiся!
Ты пpыходзiла з пpаснiцай.
Веpаценца люляла –
I ўсмiхалася, ясная,
I тужыла, бывала.
Ты сядзела за кpоснамi,
З успамiнамi спетая,
Вечаpамi маpознымi
Адлучалася ў лета.
Ты палотны адбельвала,
Каб глядзелiся казкай,
Упpыгожвала беднасць
Pучнiкамi ды ласкай.
Ад маўчання сасмаглая,
Не тулiлася збоку,
А хусцiнкай узмахвала
I пускалася ў скокi.
Дык чаму ж ты, жывая,
Заняпала пакpыху,
Як нямая, хаваешся
У фальклоpную кнiгу.
Цiха падаюць-плачуць
Над pадзiмаю зоpкi –
Не пpацуюць, не скачуць,
Не спяваюць вячоpкi.
Уладзiмiр Мароз
Зубры
Казка-праўда цi зроку падман –
Раптам пругка затахкае сэрца:
Кpаем лесу, дзе мяккi туман,
Цiха статак нязвыклы пасецца.
У свiтальнай смузе залатой
Даўнiх волатаў постацi ўзнiклi.
Затаiўшы дыханне, пастой –
Не спалохай, не руш i не крыкнi.
А то казка няўзнак прападзе,
I туман яе ў шэрань схавае.
Гэта прывiд апошнiх надзей
Занядбанай Айчынай блукае.
Змiтрок Марозаў
З дзяцiнства
Апускаўся вечар на пракосы,
Я на пахкiм возе засынаў,
Стомлена парыпвалi калёсы,
Бацька побач песню напяваў.
Нада мною месiк то схiляўся,
То ўзнiмаўся ў неба спакваля,
Мне ён тварам мамiным здаваўся,
Люлькаю гайдалася зямля.
Уладзiмiр Марук
Нагорнуцца слёзы. То выйшла душа з берагоў.
Надоечы хмара над ёю раўла-бушавала.
Сышлiся над ёю i здрада мая, i любоў –
Што знала яна i чаго анiзгадкi не знала.
Адвеку было ёй – цярплiвасцю зло асуджаць,
Давеку ёй стала слязамi цярпенне-маўчанне...
Не здрада з любоўю, а лёс прымушае крычаць,
Крычаць, покуль слёз – i мяне – ўжо не стане.
Валеpый Маслюк
Што адбываецца?
Што адбываецца?
Не засынаецца.
Не прачынаецца.
Постацi дрэў
Ветрам скамечаны.
Кожная дробязь
Ачалавечана.
Лiст на падлозе
Нiцма –
Анёлак забiты
Быццам.
Цiха смяецца
Лямпа начная...
Цябе не хапае.
Помнiш:
Некалi ўсё –
Ад гузiка да сусвету
Поўнiлася табой,
Пахам тваiх валасоў,
Гукам слоў,
Цiхiм смехам,
Тваiм i маiм iснаваннем...
Няўжо не каханне?
Няўжо, як заўсёды,
Заўтра настане?
Лета закаласiцца?
I нехта
Твае сунiцы
Вуснамi будзе зрываць,
Як i ты ў той лiпень?
Няўжо не помнiш:
Кроплi, нiбы гарошыны,
Бiлi па твары пякуча...
Госпадзi,
Як балюча.
Добры дзень!
I зноў пакута:
Як назваць цябе
Цяпер?
Словы супраць.
Нараджаючыся,
Халоднымi цаглiнамi кладуцца на паперу,
Вырастаюць у будынак праўды
Без цяпла,
Дзе ў кожным вугле
Прамавугольная дрэмле ўсмешка.
Людзi, звяры i птушкi,
Радзiма мая –
Усё, з чаго складаецца сутнасць!
Скажыце,
Чаму памiрае каханне?
Нiна Мацяш
Само
Цi надзеi непраўдзiвыя,
Цi дарожанькi не тыя,
Цi сама я нерадзiвая, –
Адвярнулiся святыя!
Цi не так, як трэба, клiкала,
Цi не там я iх шукала?
Ветру скрыпачка пiлiкае,
Каб галоўку не ламала.
Крач не крач самотнай вуцiцай
Цi гадай на каве ў мiсе,
А ўсё суджанае збудзецца –
I само,
хоць задавiся!
Андpэй Мельнiкаў
Зваpот да белаpуса
Ад гpознага замка – адна толькi вежа,
Бяз даху касцёл, бяз кpыжаў цаpква.
Ты – iх гаспадаp, гаспадаp неабмежаны,
З дзяцiнства пpывычны знявагу тpываць.
На гэтай зямлi, што кpывёю адмечана,
Дзе кожны з каменняў – аб чымсьцi ўспамiн,
Не Польшча, не Pусь, не Жмудзь, не Нямеччына:
Тут Наша Кpаiна, i ты яе сын.
Дык што ж пpымipыўся ты з уладай чужынскаю,
Бязмоўны, бяздзейсны, стаiш у жуpбе?!
Нашчадак лiцвiнаў, спiну сваю выпpастай,
Збpоя пpодкаў чакае цябе!
Кожнаму – пpаўда, кожнаму – воля,
Досыць тpымацца за pабскi Хаўpус!
У кожным сэpцы хай успыхне полымя,
У кожнай душы хай жыве Белаpусь!
Жыве Белаpусь!
Алена Мiгаль
Я схiлюся iзноў над табой,
буду думаць аб сумным чымсьцi.
Валасы пад маёй рукой –
нiбы восенi жоўтай лiсце.
Адчыню асцярожна дзверы
ў сваё сэрца – заходзь у госцi!
А табе так не хочацца верыць,
што ў iм быў ужо iншы хтосьцi...
Яўген Мiклашэўскi
На матыў Генадзя Бураўкiна
Не жанаты – не чалавек.
Платон
Як мужчына – адзiнокi,
Ён – дурны абавязкова.
Нiбы дрэва, аднабокi,
Што расце ў глушы яловай.
Ён – бяспраўны, ён – бязмоўны,
Недарэка i няўмека,
Неглыбокi i няпоўны –
Палавiна чалавека...
Колькi Ясяў i Мальвiнак
Разам злучана нiбыта.
Колькi гэтых палавiнак
Белай нiткай ледзьве сшыта.
Колькi цел i душ халодных
Шэры прыцемак зблiжае,
Колькi жыццяў чужародных
Нiтка белая сшывае!
Ды свой лёс, пагаласiўшы,
Ты пры жонцы разумееш:
Моцна цуглi закусiўшы,
Быць адданым ёй умееш.
Алег Мiнкiн
Святыя
I ўбачыў я жанчыну на зямлi,
Што ззяла прыгажосцю непадробнай,
А поруч з ёй – на катаў не падобных
Святых людзей, што катамi былi.
Галосячы ад гора i вiны,
Бы нехта правiў iхнiмi рукамi,
Яны паласавалi бiзунамi
Няшчасную...Я мовiў: "Хто – яны?"
Пачуў: "Ты бачыш палахлiўцаў тых,
Што ведалi Радзiмы лёс гаротны,
Пакутвалi i спачувалi ўпотай –
Ды ў норах трэслiся, стаiўшы дых.
Тут, змушаны Радзiму катаваць,
Ураз празрэў калiсьцi невiдушчы,
Што ганьба абрастаць у норах тлушчам,
Калi патрэбна бачыць, чуць, крычаць!"
Мiхась Мiрановiч
Абы-што
Нас абы-хто
Абы-куды вядзе,
I абы-што
Мы робiм абы-як.
I вось таму мы зараз –
Абы-дзе,
I нам адтуль
Не выбрацца нiяк.
Мiкола Мятлiцкi
Чатыpыста соpак тpы
Згараюць у промняў кастры
Чырвоныя цельцы i гены.
Чатырыста сорак тры
У вёсачцы мiлiрэнтгены.
У той калысцы, якая
У хаце пустой засталася,
Бяссонне маё гушкае
У новым Ядзерным часе
Да самай свiтальнай зары –
Чатырыста сорак тры.
У крынiцы, з якой
Зоркi дрыготка п'юць
I на сусвет лiюць
Вечнасцi мерны спакой,
У згубным яе вiры –
Чатырыста сорак тры.
У аеру сцябле,
Што горка з вады прарасло,
I ў ранiшнiм зябкiм святле,
Якое душу залiло,
На родным бацькоўскiм двары –
Чатырыста сорак тры.
Як жа мне абысцi
Згубнае iх прычасце,
Знаючы: у жыццi
Нават сляза i шчасце
Шэпчуць адно: – Згары,
Чатырыста сорак тры!
Генадзь Мяцелiца
Мяне ў дзяцiнстве звалi "байструком" –
Адзiны сын у адзiнокай мацi.
На вёсцы плётка з доўгiм языком,
Бы той бiзун гуляла ў нашай хаце.
Былi у iншых сёстры i браты.
I зайздрасць я ў душы хаваў зацята,
I крыўдзiўся, што выпаў лёс круты,
Ў якiм не будзе месца слову ТАТА.
Я крыўду гэту вынес на плячах.
Вiдаць, таму была ў мяне прычына:
Жыла надзея ў матчыных вачах,
Што i ў яе сям'i расце мужчына.
Араў, касiў, па гаспадарцы дбаў,
Я адчуваў матулiну паруку.
I так пакрыху змалку спасцiгаў
Нялёгкую мужчынскую навуку.
I болей крыўда ў сэрцы не жыве,
На гэту крыўду ёсць ужо адплата:
Маленькi сын мяне цяпер заве
Такiм жаданым, добрым словам ТАТА.
Ipына Навуменка
Пакуль жывы
Усе мы з хат.
Усе мы з цiшынi.
Усе мы з цёплых
матчыных далоняў.
Балюча стане –
руку працягнi,
да воч прыцiснi
каласок зялёны.
Адчуеш зноўку
цiшыню палёў.
Убачыш свет
дзiвосны i чароўны.
Ты ачуняеш
ад нягоды зноў
i зразумееш –
ты з прыродай роўны.
Пакуль жывы –
змагайся i твары.
Спявай у шчасцi
i тужы у горы.
Спяваць не можаш –
дык загавары,
каб кожны чуў,
што сэрцам ты гаворыш.
Аркадзь Нафрановiч
Ратуйце прыгажосць!
Прыгажосць уратуе свет.
Ф. Дастаеўскi
Адзiн растопча кветку лугавую,
Другi яшчэ й жаночую душу.
Праз жорсткасць гэту мучуся, гарую,
Бо нечы боль, нiбыта свой, нашу.
Нас прайдзiсветы крыўдзяць, – i не дзiўна:
Адпор належны не даецца iм.
Не можа быць адказнасць калектыўнай
За зло, якое ўчынена адным.
Ды помнiць век нам iсцiну святую,
Бо паpатунак толькi ў тым i ёсць,
Што прыгажосць тады нас уратуе,
Калi мы уратуем прыгажосць!
Алег Нiкулiн
Чалавек
1
Усiм цiкава глядзець,
як нараджаецца маленькi чалавечак,
усiм цiкава глядзець,
як ён, стаўшы старым i нямоглым, канае,
але нiкога не цiкавiць яго жыццё,
нiкога не цiкавяць яго пакуты,
бо ўсё гэта – Грамадства,
а ён – чалавек.
... Яго цiкавiць усход сонца,
яго цiкавiць заход сонца,
але ён не любiць,
калi яно свецiць высока ў небе,
асляпляючы яму бессаромныя вочы...
Бо ён – Чалавек.
2
Дасягнуўшы Бога,
чалавек губляе Яго,
бо сам становiцца богам,
а Бог падымаецца вышэй
i ператвараецца ў больш
магутную
i больш светлую
iстоту.
3
Чалавек,
ты не кавалак мяса,
якi смажыцца на агнi,
круцiцца,
як можа,
i стараецца на смак
спадабацца грамадству,
якое так i чакае,
каб хутчэй цябе праглынуць.
У цябе ёсць душа!
У цябе ёсць розум!
Толькi сумлення табе не хапае...
Уладзiмiр Някляеў
З паэмы “Прошча”
Пазбыўшы нябыт, ты з'явiўся на свет,
Каб свету здзiвiцца.
Калi ты званар цi калi ты паэт,
Жывi на званiцы.
Няхай на зямлi хоць патоп, хоць пажар,
Хоць лiха ды войны,
Калi ты паэт цi калi ты званар,
Ты лiшнi, ты вольны.
Няма ў цябе тут нi сяброў, нi раднi,
Няма i не трэба.
Усё тваё там, дзе сляпыя агнi
Халоднага неба...
Валеpы Пазнякевiч
Вяpтанне ў стаpы гоpад
Мне хочацца вярнуцца ў стары горад
i пахадзiць да стомы брукаванкай,
дзе зранку конь вiтаў людзей падковай,
дзе ззяла сноў лiхтарня-калыханка.
Мне хочацца вярнуцца ў стары горад,
дзе не гулi машыны i трамваi,
дзе быў найлепшым паштальёнам голуб,
дзе цэрквы i касцёлы будавалi.
Мне хочацца вярнуцца ў стары горад,
зайсцi ў карчму, гуляць i весялiцца,
забыцца на ўсе клопаты i гора,
вады святой крынiчнае напiцца.
Мне хочацца вярнуцца ў стары горад,
дзе сноў маiх не згiнула надзея,
куды вярнуцца нам яшчэ не сорам,
дзе крыж святы над промнямi iрдзее.
Мiхась Пазнякоў
Сосны ў Курапатах
Жалобай
Сосны маладыя
Спавiты ў лесе
Назаўжды.
Ад скрухi
Слёзы смаляныя
Цякуць
На травы i кусты.
Iх каранi,
Ў людскiя косцi
Уросшы,
Расказалi iм
Такое
Жудаснае штосьцi,
У што не верыцца
Жывым.
I я ля соснаў
Чэзну з болю...
Ды трэба сiлы –
Перажыць,
Каб анiхто ўжо,
Анiколi
Не мог
Такое
Паўтарыць.
Сяргей Панiзьнiк
Мы
"Я ў дзень смерцi ягонай не плакаў!"
"А я Сталiна ганiў тамы"...
Не Iосiф быў аўтар ГУЛАГаў, –
Безназоўна-пакорныя Мы.
Крыжавалi рэспублiку краты,
I глумiлiся служкi турмы.
Хто яны – i ахвяры i каты?
Безназоўна-пачварныя Мы.
Косцi вояў яшчэ не прыбраны:
чуе Волхаў узрыжжа сурмы.
А хто множыў афганскiя раны?
Безназоўна-магутныя Мы.
Затаiўся Iосiф з братамi.
Раб у кожнай крывiнцы не здох.
Ты i я – гэта Мы. А над намi
Розум лучнасцi – нацыi Бог.
Пiмен Панчанка
Гады навалiлiся, нервы патрэпаны,
I нейчая злосць б'е балюча пад рэбры.
I будзеш ты думаць: каму ты патрэбны?
I будзеш ты думаць: цi ўсе нам патрэбны?
Нiдзе нi агню, нi зарнiцы не бачу.
Вiдаць, цiшыню я не перакрычу.
I што вам з таго, што я часам заплачу,
I што вам з таго, што я зарагачу.
А моладзь да нас, франтавых, не падобна.
А як iм духоўнасць улiць у душу?
А можа я сам – дыназаўр дапатопны –
Не вартыя моладзi вершы пiшу?
Iм пляваць на нашы званнi i нiкчэмныя вянкi:
Па свайму ў iх распiсанню
Адыходзяць цягнiкi.
Яны не спазналi крывавасцi лютай.
Што ўхопiш – тваё, што адрэжаш – з'ясi.
Iх Бог – тэлевiзар, касеты, камп'ютэр...
А можа, яны не такiя зусiм?
Хоць век спажывецкi,
Ды справа не ў часе:
Глынуць i яны чад iнакшых баёў.
Каб мне загадалi:
Жывi, далучайся! –
Жыццё зноў пражыў бы я толькi сваё.