Брат Пётра Рудкоўскі ОП — багаслоў, філосаф. Нарадзіўся ў 1978 г. у мястэчку Канвэлішкі, на Гродзеншчыне. У 2000 г. уступіў у дамініканскі ордэн. Абараніў магістэрскую дысертацыю па багаслоўі ў дамініканскім калегіуме ў Кракаве і па філасофіі ў Ягелонскім універсітэце. Займаецца сацыяльнай этыкай і метадалогіяй навук, выкладае логіку і метадалогію ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.
У нумары друкуецца заканчэньне перакладу на беларускую мову рамана ўкраінскага пісьменьні Любка Дэрэша "Культ". Яшчэ ў выпуску: артыкул нямецкага гісторыка Томаса М.Бона "«Супраціў» і «сваволя» ў Менску. Адпорныя паводзіны ў Савецкім Саюзе" пра грамадзянскую актыўнасьць у паваеннай Беларусі, рэцэнзіі Алеся Пашкевіча "Гарадзенскі ўнівэрсытэт у багне крывадушнасьці і цынізму" пра нізкія стандарты акадэмічных дасьледаваньняў у галіне гуман... Болей »
У нумары: пераклад на беларускую мову рамана Любка Дэрэша "Культ", дасьледаваньне Анатоля Сідарэвіча "Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта", рэцэнзія Андрэя Пачобута "Польскі супраціў (1939—1954) вачыма беларускіх гісторыкаў", а таксама аналітыка, рэцэнзіі і агляды. * Блеф як тавар шантажысцкай дзяржавы. Круглы стол у рэдакцыі «ARCHE» * Бацюкоў Аляксей, Эсэ пра беларусаў * Дэрэш Любко, Культ (частка 1) * Карэнка Дзьмітры, Эўрапейская п... Болей »
У нумары — падрыхтаванае Аляксеем Дзермантам апытаньне "Каму належыць спадчына ВКЛ?" з удзелам Алеся Белага, Зігмаса Зінькявічуса, Вячаслава Насевіча і Ёнаса Трынкунаса, развагі Алеся Белага "Як разьмежаваць Літву ад Русі?", аналітыка Віталя Сіліцкага "Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму" і інш. Болей »
Адкрывае нумар рэцэнзія Андрэя Казакевіча на кнігу Валера Булгакава "Яшчэ адна гісторыя пра беларускі нацыяналізм". Андрэй Кіштымаў крытыкуе кнігу Пятра Петрыкава "Очерки новейшей историографии Беларуси (1990-е — начало 2000-х годов)". Яшчэ ў выпуску — геапалітычнае эсэ Алега Латышонка "Беларускі нацыяналізм і сутыкненьне цывілізацыяў". Друкуецца таксама працяг манаграфіі Міраслава Гроха "У нацыянальных інтарэсах. Патрабаваньні й мэты э... Болей »
У нумары: манаграфія чэскага сацыёляга Міраслава Гроха "У нацыянальных інтарэсах. Патрабаваньні й мэты эўрапейскіх нацыянальных рухаў ХІХ ст. у параўнаўчай пэрпэктыве", дасьледаваньне Алега Латышонка "Студэнты зь Вялікага Княства Літоўскага перад рэктарскім судам Кракаўскага ўнівэрсытэту ў 1469—1536 гг.", а таксама артыкулы, прысьвечаныя беларускаму нацыятварэньню і бягучым палітычным працэсам. Болей »
Цэнтральная публікацыя нумару — пераклад на беларускую мову раману нарвэскага пісьменьніка Тар’ея Вэсаса "Лядовы палац". Яшчэ ў выпуску: рэцэнзія Алеся Пашкевіча "Пратэстантызм і беларускі нацыяналізм у міжваеннай Польшчы", агляд Марыі Мартысевіч "Апісаньне ляндшафту сучаснай беларускай паэзіі. Картаграфічны этуд", і інш. Болей »
Цэнтральная публікацыя нумару — "слоўнік-дэтэктыў" Юрася Пацюпы "Крывіцкі лексыкон". Слоўнік заснаваны на лексыцы цэнтральнай і паўночнай Беларусі, г.зн. "крывіцкага арэалу" беларускай мовы. Яшчэ ў выпуску: аналітыка Эндру Уілсана "Беларусь паміж «каляровай рэвалюцыяй» і «контрарэвалюцыйнай тэхналёгіяй»", а таксама цыкль публікацый пра мясцовыя выбары 2007 году. Болей »
У нумары: рэцэнзія Віталя Сіліцкага на кнігу Пятра Краўчанкі "Беларусь на распутье, или Правда о Беловежском соглашении" "Частка формулы, якая мела вынікам Лукашэнку", тэарэтычныя разважаньні Міраслава Гроха "Ад этнічнай групы да мадэрнай нацыі: чэскі прыклад", артыкул Ліі Грынфэльд "Нацыяналізм і сьвядомасьць", крытыка Зьмітра Саўкі новай рэдакцыі «Правілаў беларускага правапісу і пунктуацыі», і інш. Болей »
У гэтым нумары: рэзанансная рэцэнзія Алеся Смалянчука "Плебейскія нацыі і імперскія перыферыі" на зборнік "Западные окраины Российской империи" (Москва: Новое литературное обозрение, 2006), праніклівае дасьледаваньне Валянціна Грыцкевіча "Справа аб замаху Барыса Каверды на Пятра Войкава. Яшчэ адзін міт пра этнічнага беларуса". Друкуецца пераклад на беларускую мову аповесьці майстра чэскай псыхалягічнай прозы Яраслава Гаўлічка "Пагібель ... Болей »
Нумар прысьвечаны чэскаму досьведу пераходу ад аўтарытарнага прасавецкага рэжыму да лібэральнай дэмакратыі заходняга тыпу. Разглядаюцца разнастайныя аспэкты гэтага працэсу: праграмы чэскіх дысыдэнтаў, адносіны чэскага каталіцкага касьцёлу і афіцыйнага рэжыму, дзейнасьць "Хартыі-77", антырэжымныя дэманстрацыі ў Празе, і г. д. Таксама ў нумары: артыкул Віталя Сіліцкага "Памятаць, што дыктатуры руйнуюцца" і яго рэцэнзія на кнігу Алега Алка... Болей »
У Міжнародны дзень паэзіі, 21 сакавіка ў Полацку адбылося ўручэнне штогадовай літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”. Прэмію за лепшую кнігу мінулага году “Жыць ня страшна” атрымаў Барыс Пятровіч. Урачыстасць (...) Болей »