Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст.

Нарадзіўся 13 лютага 1973 ў Мінску. Скончыў філфак i аспірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (французкую) літаратуру на філалагічным факультэце ў БДУ.

Першая кніга А. Хадановіча "Листи з-під ковдри" (2002) выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову. Пачынаючы з 2003 году ледзь не штогод выходзяць яго зборнікі паэзіі: "Старыя вершы" (Менск: Логвінаў, 2003), "Лісты з-пад коўдры" (Менск: Логвінаў, 2004), "Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі" (Менск: Логвінаў, 2005), "From Belarus with Love" (Київ: Факт, 2005), "Сто лі100ў на tut.by" (Мінск: Выдавецтва "Наша Ніва", 2006), аўдыёкніга вершаў і перакладаў "Абменнік" (Выдавецтва "Наша Ніва", 2007, музычны акампанемент да вершаў падабраў Дзмітры Дзмітрыеў). У 2008 годзе пабачыў сьвет зборнік вершаў "Бэрлібры", у 2010 - "Несымэтрычныя сны". У 2011 ва ўкраінскіх перакладах выйшла дзіцячая кніжка "Нататкі таткі", па-беларуску была выдадзеная ў 2015 годзе. У 2013 годзе выйшла кніга выбраных перакладаў "Разам з пылам". У 2016 - кніга паэзіі "Цягнік Чыкага-Токіё".

Перакладае на беларускую мову творы ўкраінскіх, польскіх, французскіх, амерыканскіх, расійскіх паэтаў і празаікаў, напр., Шарля Бадлера, Леанарда Коэна, Юрыя Андруховіча і іншых. Ягоныя вершы і эсэ перакладзеныя на дзясятак еўрапейскіх моваў.

 

Хадановіч Андрэй :: Publikacje

pdf
Дзеяслоў, 12

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

12

* Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * АРАШОНАК АРЦЁМ, Маўчу * Багданава Галіна, Рыцар сваёй Беларусі * Брыль Янка, Запісы * Бураўкін Генадзь, Адзінокая зорка * Варонік Святлана, Гліняны сьвет * Велет Цемрык, Я вяртаюся ў горад * Жукоўскі Тадэвуш, Белы каменьчык * Зянкевіч Сяргей, "Той, хто саджае на палю", альбо Вандроўка ў край Дракулы * Лукша Міра, Акно * Мяльгуй Анатоль, Паўстаньне эл... Więcej »


pdf
Дзеяслоў, 05

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

05

* Кнігапіс * Слова ад Дзеяслова / Нашыя аўтары * Арлоў Уладзімер, Букет залатых бясьсьмяротнікаў * Багданава Галіна, Дуэт * Барадулін Рыгор, Каб на зямлі жыцьцю цяплей было... * Быкаў Васіль, Апалягетыка інтэграцыі * Гібок-Гібоўскі Алесь, Ці далёка нам яшчэ да Беларусі? * Гіль Мікола, Быў у мяне Магнат * ГРЫШКЕВІЧ Сяргей, Перамагчы ў чалавеку страх * Дашчынскі Алесь, Полацк жывы літаратурай ... Więcej »


pdf
ARCHE, 02(25)2003

ARCHE

02(25)2003

Цэнтральная тэма нумару — Туманнасьці беларускай гісторыі. У выданні публікуюцца: вынікі апытання "З чаго, на Вашую думку, пачалася (пачынаецца) нацыянальная гiсторыя Беларусi й чым яна скончыцца?", стэнаграма круглага стала па праблемах беларускай гістарыяграфіі "Між айчынным чытачом і замежным калегам" (удзел бралі Генадзь Сагановіч, Захар Шыбека, Юрась Ліхтаровіч, Вацлаў Арэшка, Алесь Смалянчук, Павал Церашковіч, Аляксей Хадыка, Валя... Więcej »


pdf
ARCHE, 03(23)2002

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

03(23)2002

Тэма нумару: Андрэй Хадановіч. У выданні публікуюцца вершы і пераклады Андрэя Хадановіча, агляды яго творчасці (Канстанцін Міхееў, Марыя Мартысевіч, Уладзімер Арлоў і інш.), гутарка Святланы Курс з Андрэем Хадановічам. Таксама ў нумары публікуюцца: рэцэнзія Уладзя Гарбацкага "Развагі аб гейскім пытаньні", "Малы Апакаліпсіс" Тадэвуша Канвіцкага (пер. А. Пяткевіча пры ўдзеле В. Булгакава), "Лісты Яна Станкевіча да Антона Адамовіча" і г.д. Więcej »


pdf
ARCHE, 03(17)2001

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

03(17)2001

У гэтым нумары: "Скрына і ананасы" Аляксандра Надсана, "Вайна з беларускай гісторыяй" Генадзя Сагановіча, "Эканамічны нацыяналізм супраць культурнай экспансіі" Валера Булгакава, "Пачаткі беларускай сеціратуры" Алісы Бізяевай і г.д. Сярод аўтараў нумара — Лявон Юрэвіч, Аляксей Знаткевіч, Юлія Андрэева, Алесь Эроціч і інш. Więcej »


pdf
ARCHE, 02(16)2001

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

02(16)2001

У гэтым нумары: Сяргей Дубавец "Ня трэба двух, каб пачаць", Уладзімер Роўда "Вытокі нацыяналізму", Сяргій Якельчык "Нацыяналізм украінцаў, беларусаў і славакаў". Таксама ў нумары публікуюцца: лібрэта оперы Наталлі Арсенневай "Лясное возера" і фрагменты "Маніфеста" Унабомбера. Сярод аўтараў нумара — Алесь Сімакоў, Юрась Бушлякоў, Вінцэсь Мудроў, Андрэй Катлярчук, Кастусь Травень, Аляксей Бацюкоў і інш. Więcej »


pdf
Калосьсе, 9/2001

Калосьсе

Літаратурна-мастацкі альманах

9/2001

Райнэр Марыя Рыльке ЛЕБЕДЗ * Генадзь Айгі ВЕРШЫ * Вінцэсь Мудроў ЦІТАВЕЦ * Андрэй Хадановіч вершы * Iгар Сідарук ЯК ЧОРТ ПРАГНУЎ СІРОЧАГА ХЛЕБА ПАД’ЕСЬЦІ * Людка Сільнова МАНДРАГОРАВЫ КОРАНЬ * Пятро Васючэнка Хведар Набілкін — беларускі касінер * Вера Ліпская Поўнач коціцца ў пакой * Iван Фурсевіч МІШКА-АБУШОК * Гала Гара вершы * Альгерд Бахарэвіч Гюнтэр Вальдхоф і яго крэдыторы * Алесь Аркуш — Сяргей Дубавец СКАЖА ТОЙ, ХТО НАРОДЗІЦЦА..... Więcej »


pdf
djvu
Наша Ніва, 4 (161) 2000

Наша Ніва

беларуская газэта

4 (161) 2000

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Więcej »


pdf
djvu
Наша Ніва, 1 (158) 2000

Наша Ніва

беларуская газэта

1 (158) 2000

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Więcej »


pdf
ARCHE, 09(14)2000

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

09(14)2000

Тэма нумару: Мэдыцына (Ігар Сарокін "Псыхічныя парушэньні ў незалежнай Беларусі", Віталь Кошалеў "Патагенэз беларускага мэнталітэту", Алесь Наўроцкі "Лірыка"). Таксама ў нумары публікуюцца вершы Людкі Сільновай, Валянціны Аксак, Андрэя Хадановіча, Міколы Раманоўскага; Лісты Ўладыкі Васіля (Тамашчыка) да Юркі Віцьбіча і інш. Więcej »