Баршчэўскі Аляксандар

Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію ў Лодзінкім унівэрсытэце. У 1956 годзе – пасьля ўзьнікненьня Катэдры беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце – пачаў працаваць выкладчыкам беларускае літаратуры. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую працу Jakub Kołas - dzieje twórczości 1906-1930, а ў 1986 – доктарскую дысэртацыю пад назовам Białoruska obrzędowość i folklor we wschodniej Białostocczyźnie. Пасьля апублікаваньня працы Творцы беларускага літаратурнага руху ў Польшчы 1958-1998 атрымаў званьне прафэсара. У 2004 годзе выйшла кніга Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць. Зьяўляецца аўтарам звыш 100 навуковых публікацый.

У гадах 1975 – 2004 кіраваў Катэдрай беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Супрацоўнічаў таксама з Каталіцкім Люблінскім унівэрсытэтам ды Унівэрсытэтам імя М.Кюры-Складоўскай. У 1993 годзе атрымаў тытул доктора honoris causa Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў Менску. З 1993 году зьяўляецца старшынём Галоўнага камітэту Алімпіяды беларускай мовы ў Польшчы.

У літаратурным жыцьці вядомы як паэт Алесь Барскі. Зборнікі вершаў: Белавежскія матывы (1959), Жнівень слоў (1967), Мой бераг, (1976), Блізкасць далёкага (1984), Лірычны пульс (1987), Nostalgie (1999). З 1971 году зьяўляецца сябрам Саюзу польскіх літаратараў, а з 2002 – Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Аляксандр Баршчэўскі памёр у Варшаве 27 сакавіка 2022 г.

 

Баршчэўскі Аляксандар :: Выданьні

Баршчэўскі Аляксандар, Швед Віктар, Насустрач жыццю

Насустрач жыццю

Хрэстаматыя для VIII класа

Баршчэўскі Аляксандар, Швед Віктар

"Братцы мiлыя, дзецi Зямлi-маткi маей! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамi пагаварыць трохi аб нашай долi-нядолi, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самi, да i не адны мы, а ўсе людзi цёмныя "мужыцкай" завуць, а завецца яна "беларускай". (Багушэвіч Ф.) Болей »


pdf
Барскі Алесь, Жнівень слоў

Жнівень слоў

Барскі Алесь

Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію ў Лодзінкім унівэрсытэце. У 1956 годзе – пасьля ўзьнікненьня Катэдры беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце – пачаў працаваць выкладчыкам беларускае літаратуры. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую працу Jakub Kołas - dzieje twórczości 1906-1930, а ў 1986 – доктарскую дысэртацыю пад назовам Białoruska obr... Болей »


Барскі Алесь, Белавежскія матывы

Белавежскія матывы

Барскі Алесь

Мая родная вёска, Бандары, ляжыць над; Нарвай у Беластоцкім павеце на ўскраіне белавежскага масіва. Нарадзіўся я 2 лістапада 1930 года. Бацькі мае. сяляне ўлюблёныя ў вёску і ў сваю гаспадарку. Зашчапілі мне любоў да зямлі, выхоўвалі мяне ў тыповых для сялянскай псіхалогіі ўмовах. З ранняга, дашкольнага дзяцінства захаваліся ў маёй свядомасці т. зв. «пярэпалахі». Былі яны звязаны са станам маёй душы. Начамі ў час сну наведвалі мяне ведз... Болей »


pdf
Альманах Беларус, 2010

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае біблія... Болей »


pdf
Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры, 11

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца сусветнага маштабу. Усе вышэй пералічаныя краіны былі роднымі для Адама Міцкевіча. Зборнік матэрыялаў канферэнцыі "Адам Міцкевіч і нацыяна... Болей »


Acta Albaruthenica, tom 11

Acta Albaruthenica

tom 11

„Acta Albaruthenica” jest czasopismem naukowym Katedry Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego. Ukazuje się od 1998 r. Pierwszy tom został wydany w Warszawie, następne cztery (2001–2005) były wydawane w Mińsku. Od 2007 r. edytorem czasopisma jest Katedra Białorutenistyki UW, a periodyk jest redagowany przez pracowników Katedry i wydawany regularnie w Warszawie. Prace prezentowane na łamach czasopisma dotyczą zagadnień szeroko rozumi... Болей »


ARCHE, 04(91)2010

ARCHE

Беларусы ў Варшаве

04(91)2010

* Elementarz. Dla dobrych dzietok katolikou * Бартноўска Катажына, Польская Беларусь * Баршчэўскі Аляксандар, «Нам памагала тое, што ў Беларусі стан з моваю дрэнны» * Баршчэўскі Аляксандар, Абрады, зьвязаныя з нараджэньнем і хрышчэньнем * Бэндык Эдвін, Сьмерць Homo economicus * Гарачка Ганна, Трагедыя Польшчы * Глагоўская Лена, «Прыгоды Казюка Сурвілы» * Дамброўскі Тадэвуш, Вершы * Дрозд Катажына,... Болей »


pdf
Сьвіцязь, 3/1994

Сьвіцязь

Гістарычна-культурны часопіс Гарадзеншчыны

3/1994

* "Сёньня я сябе адчуваю больш паэтам, чым грамадзянінам..." Зь Юры Гуменюком размаўляе Славамір Адамовіч * КНІЖНАЯ ПАЛІЦА * НАШЫ ЮБІЛЯРЫ * Абуховіч Альгерд, Дума а Каралю XII * Барскі Алесь, Лірычная ўтопія * Брусевіч Анатоль, Вершы * Гардзееў Юры, Гандлёвыя рады ў Наваградку * Дабравольская Анжаліна, Павуцінка. * Захарэвіч Аляксандр, Штармоўка. Сьвятло колішніх зорак. * Клэн Юры, "А што был... Болей »


pdf
Маладосць, 06 (436) 1989

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

06 (436) 1989

* Андраюк Серафім, Высокай красе адданы * Аўрамчык Мікола, Палон. Аповесць. Заканчэнне * Барскі Алесь, Вершы * Бялячыц Рычард, Вершы * Крупеня Яўген, Два партрэты ў кінапавільёне * Кухараў Сцяпан, Вераб’іная ноч. Пад майскім дажджом. Апавяданні * Маляўка Мікола, Вершы * Пруднікаў Павел, Вершы * Скаруліс Сямён, Ярась Анатоль, Глыток атруты * Ставер Алесь, На быстрыні жыцця * Сыс Сяргей, Вершы * Сяргейчык Іван, Горкая пяшчота. ... Болей »


mp3
audio
Лаеўская Валянціна, Баршчэўскі Аляксандр, З Падляшша родам, Партрэт Аляксандра Баршчэўскага

З Падляшша родам

Лаеўская Валянціна, Баршчэўскі Аляксандр

З Падляшша родам - штотыднёвая пеарадача Беларускага Радыё Рацыя. Распавядае пра беларусаў родам з Падляшша. Гучыць у эфіры па нядзелях у 10:05 / 12:05 ды ў 22:05 / 00:05. Аляксандр Баршчэўскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 году ў вёсцы Бандары на Беласточчыне. У 1955 годзе закончыў расейскую філялёгію ў Лодзінкім унівэрсытэце. У 1956 годзе – пасьля ўзьнікненьня Катэдры беларускай філялёгіі ў Варшаўскім унівэрсытэце – пачаў працаваць выкла... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя