Масквін Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Масквін.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Саковіч А., Браты

Браты

Аповесьць

Саковіч А.

Miejsce wydania: Саўт Рывэр

Data wydania: 1973

Wymiary: 98с., 19см

Kategoria: Literatura piękna

Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)

Numery inwentarzowe: BTH — [1435]

Сабіна зьбіралася на канцэрт. Яна сядзела пры туалетным стале перад люстрам. Ейныя рукі спрытна ўкладалі бліскучыя каштанавыя валасы ў модную прычоску. Вясна. Сонечна й цёпла. Расчыненыя вокны ў сад. Лёгкі ветрык калыша краі рассунутых цяжкіх залацістых штораў на вокнах, прыносіць із саду пах сьвежаскошанае травы. Сабіна чуе рытмічны стук матору касілкі. Гэта ейны муж, Зьмітрок, сьпяшаецца дакасіць траву на газонах ад вуліцы. Дзесяць год як яны жывуць тут, у Амэрыцы. Дзесяць год на адным месцы. Пасьля пакутлівых перажываньняў вайны, пасьля шматгадовых блуканьняў па Эўропе, нарэшце, яны адчуваюць сябе амаль дома. Гадзіньнік на сьцяне прабіў шэсьць гадзінаў. Час быў нагадаць Зьмітраку зьбірацца. Сабіна ўгледзела яго на ходніку. Ён быў не адзін. Зь ім стаялі, размаўляючы, якіясь незнаёмыя мужчына і кабета. Мужчына адразу заўважыў Сабіну, і яна бачыла, што ён сочыць за кожным ейным рухам. Асабліва ўразіў яе насьцярожаны выраз ягоных вачэй. Разам із тым, зьявілася й думка, што ў сваім жыцьці яна ўжо бачыла гэтага чалавека. Дзе? Яна не магла прыгадаць. (фрагмэнт)

Katalog: BTH

Tylko w bibliotece Białoruskiego Towarzystwa Historycznego (egzemplarz papierowy)

Warto przeczytać:

epub
Някляеў Уладзімір, Браты

Браты

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Брат ёсць брат, няхай нават ён мышэй не ловіць. У пераносным сэнсе не ловіць мышэй. Не ўсё, значыць, цяміць, нечага не разумее. Ну, да прыкладу, кажаш яму: «Вунь там, бачыш, грошы ляжаць, ідзі вазьмі сабе, колькі хочаш», — а ён пытае: «Колькі?..» У нас кот быў, Багрым, дык той у пераносным сэнсе мышэй яшчэ як лавіў! Цяміў, значыць, так, што ўсе грошы адразу б захапаў. Хоць не ў пераносным сэнсе лавіў ён мышэй кепска. Можна сказаць, зусі... Więcej »