Скобла Міхась

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Міхась Скобла.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Парэміі Сырнага Тыдня і Вялікага Посту

Парэміі Сырнага Тыдня і Вялікага Посту

Miejsce wydania: Львоў

Data wydania: 2007

Tłumacz: Горбік Сяргей

Wydawca: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Wymiary: 150 с., 21 см

Kategoria: Kultura; Religia

Copyright © 2007 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)

Numery inwentarzowe: BTH — [2132]

Informacje uzupełniające: Пераклады трапароў сьвятара Сяржука Горбіка; Біблейныя тэксты згодна перакладам сп. Васіля Сёмухі; Дзеля служэньня ў Беларускiм Праваслаўным Абрадзе Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка

Але і сёньня яшчэ гаворыць Гасподзь: зьвярнецеся да Мяне ўсім сэрцам Сваім у посьце, плачы і галашэньні. Разьдзірайце сэрцы вашыя, а ня вопратку сваю, і зьвярнецеся да Госпада Бога вашага; бо Ён добры і міласэрны, шматцярплівы і шматмілажальны і шкадуе пра бедства. Хто ведае, ці не ўмілажаліцца Ён і ці не пакіне дабраславеньня, хлебнага прынашэньня і паліваньня Госпаду Богу вашаму? Затрубеце трубою на Сіёне, назначце пост і абвясьцеце ўрачысты сход. Зьбярэце народ, склічце сход, запрасеце старцаў, зьбярэце падлеткаў і грудных немаўлят; хай выйдзе малады з хароміны сваёй і маладая са сваёй сьвяцёлкі. Паміж бабінцам і ахвярнікам хай плачуць сьвятары, службіты Гасподнія, і кажуць: “зьлітуйся, Госпадзе, з народу Твайго, не аддай спадчыны Тваёй на паганьбеньне, каб ня зьдзекаваліся зь яе народы! Дзеля чаго будуць гаварыць паміж народамі: дзе Бог іхні?” І тады паклапоціцца Гасподзь пра зямлю Сваю і зьлітуецца з народу Свайго. І адкажа Гасподзь і скажа народу Свайму: вось, я пашлю вам хлеб і віно і алей, і будзеце насычацца імі, і болей не аддам вас на паганьбеньне народам. І таго, што прыйшоў з поўначы, выдалю ад вас і выганю ў зямлю бязводную і пустую, папярэдняе полчышча яго - у мора ўсходняе, а задняе - у мора заходняе, і пойдзе ад яго смурод і патыхне ад яго смуродам, бо ён шмат нарабіў ліха.

Katalog: Kamunikat.org | BTH

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга у адным файле
Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга у адным файле - друкарскі варыянт